Васі́ль Фё́даравіч Су́мараў (нар. , Мінск) — беларускі жывапісец і педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981).
Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў школу і паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча. Скончыў аддзяленне жывапісу Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (1965). У 1965—1990 гадах кіраўнік дзіцячай народнай студыі выяўленчага мастацтва пры Палацы культуры тэкстыльшчыкаў у Мінску.
Творчасць Працуе ў жанры тэматычнай карціны, пейзажа, нацюрморта. Карціны «Вяселле» (1972), «Ноч, у якую зацвіў кактус» (1975), «Сказанне пра Навагрудак» (1976), «Пакаянне» (1990), «Мелодыя» (1996), «Зіма ў Навагрудку» (1998), «Блакітная веранда» (2001).
Узнагароды і званні Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981) Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1982) Ордэн Францыска Скарыны (2012) Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2010)
Сям’я Дочкі Васіля Сумарава — Дар’я і Кацярына — таксама прафесійныя мастакі-жывапісцы.
Літаратура
Спасылкі Веніямін Міхееў Васіль Сумараў. Свет у розных вымярэннях // Газета «Звязда» Сумараў Васіль Фёдаравіч // База дадзеных «Навагрудак у выяўленчым мастацтве» Владимир Степан О картине Василия Сумарева «Мой дом» // «СБ. Беларусь сегодня». Проект Владимира Степана «Моя коллекция» Заслуженный деятель искусств Беларуси Василий Сумарев: «Ощущения, что все уже сказано, у меня нет» // Агенцтва «Минск-Новости»
Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты СССР Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Беларусі Катэгорыя:Майстры нацюрморта Беларусі Катэгорыя:Вучні Сяргея Каткова