Беларусь стала шостай рэспублікай былога СССР, якая адмяніла крымінальнае пакаранне за гомасексуальнасць. 1 сакавіка 1994 года парламент незалежнай Беларусі змяніў артыкул 119-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і гомасексуальнасць стала законнай. Аднак, у Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь да гэтага часу захаваліся архаічныя тэрміны тыпу «мужаложства» і «лесбіянства», што можа прыводзіць да паталагізіруючага ўспрымання аднаполых адносін. Цяпер як мужчынскія, так і жаночыя аднаполыя сексуальныя кантакты з’яўляюцца легальнымі ў Беларусі, але гаспадарчая дзейнасць аднаполых пар не мае права на такую ж юрыдычную абарону, якая даступна для разнаполых пар.
Акрамя таго, што крымінальная адказнасць за гомасексуальнасць была адменена, не было ніякіх іншых намаганняў, каб пераканацца, што заканадаўства абараняе правы лесбіянак, геяў, бісексуалаў і трансгендараў у Беларусі. Прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасці сутыкаюцца з вельмі высокім узроўнем негатыўных стэрэатыпаў і сацыяльных забабонаў, як і ў іншых постсавецкіх краінах. Негатыўныя настроі ў дачыненні да прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці падтрымліваюцца на самым высокім узроўні, у тым ліку, Аляксандрам Лукашэнкам.
Гісторыя правоў ЛГБТ на Беларусі У часы Савецкага Саюза Беларусь выкарыстоўвала законы, агульныя для ўсіх савецкіх рэспублік. У СССР гомасексуальнасць лічылася незаконнай. Сексуальныя адносіны паміж жанчынамі ніколі не былі незаконнымі ў Беларусі (хаця лесбіянкі маглі быць адпраўлены ў псіхіятрычныя ўстановы, калі выяўлялася аднаполая сексуальная арыентацыя), у той час як сексуальныя адносіны паміж мужчынамі заўсёды былі пад крымінальнай адказнасцю. Такіх слоў, як гомасексуальнасць або геі не было ў савецкіх кодэксах і ў юрыдычнай сістэме выкарыстоўваўся тэрмін мужаложства.
Паводле артыкула 119-1 савецкага Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь было ўстаноўлена, што гомасексуальныя мужчыны, якія маюць добраахвотныя сексуальныя кантакты, павінны быць прысуджаныя да пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў. У 1989 годзе каля 50 грамадзян Беларусі былі звольненыя з працы з-за іх сексуальнай арыентацыі. Спецыяльны аддзел быў створаны ў КДБ для барацьбы з гомасексуаламі.
Спецслужбы выкарыстоўвалі шантаж і вербавалі агентаў з прадстаўнікоў гей-супольнасці. Такім чынам, была папярэджаная магчымасць з’яўлення якіх-небудзь ЛГБТ-арганізацый або друкаваных выданняў, якія працавалі спецыяльна для сексуальных меншасцей. Гомасексуалы сустракаліся на вуліцы, у туалетах, на вакзалах, або збіраліся ў прыватных кватэрах ці дамах.
У 1992 годзе часопіс пад назвай «Sex-AntiAids-Plus» быў выдадзены з дапамогай няўрадавай арганізацыі «Stop-Aids-Belarus» (SAB). Другі нумар газеты быў арыштаваны і была ўзбуджаная крымінальная справа супраць газеты. Газета ўтрымоўвала аб’явы для геяў і лесбіянак, таму следства палічыла аб’явы аб знаёмствах зводніцтвам. У 1994 годзе крымінальная справа супраць газеты была закрыта. Тым не менш, яе заснавальнік і галоўны рэдактар Руслан Геніюш, баючыся пераследу па сексуальных матывах, спыніў сваю выдавецкую дзейнасць.
У 1992 годзе быў зарэгістраваны і пачаў выдавецкую дзейнасць часопіс пад назвай «Randez-Vous». Часопіс быў, галоўным чынам, пра асабістыя адносіны, такім чынам, у ім змяшчаліся артыкулы, напісаныя псіхолагамі, сексолагамі, а таксама лісты і анонсы ў спецыяльнай калонцы «Блакітны салон». У 1994 годзе часопіс спыніў сваё існаванне.
Інцыдэнт са сцягам на пасольстве Вялікабрытаніі 17 мая 2018 года, у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй на будынку пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску з’явіўся ЛГБТ-сцяг. Пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб растлумачыла рашэнне вывесіць сцяг садзейнічаннем прасоўванню правоў ЛГБТ-супольнасці і жаданнем звянуць увагу грамадскасці на ЛГБТ-людзей і дыскрымінацыю, з якой яны сутыкаюцца. Таксама на афіцыйнай старонцы пасольства ў Facebook з’явіўся відэазварот пасла, дзе яна распавядае пра пазіцыю Вялікабрытаніі ў стаўленні да правоў ЛГБТНа посольстве Великобритании в Минске вывесили ЛГБТ-флаг .
Таксама ў знак салідарнасці з ЛГБТ-супольнасцю сцяг вывесіла і пасольства ЗША.
20 мая Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі апублікавала на сваім сайце матэрыял пад назвай «Мы за сапраўднае!» (), у якім выказала шкадаванне аб тым, што над пасольствам Вялікабрытаніі быў вывешаны вясёлкавы сцяг — сімвал гомасексуалаў, назвала аднаполыя адносіны падробкай і заявіла, што Беларусь абапіраецца на падмурак традыцыйных інстытутаў сям’і і шлюбу«Мы за сапраўднае, яны ня пройдуць!» МУС Беларусі назвала адносіны геяў падробкай.
Падобная заява выклікала абурэнне ў дэмакратычнай часткі грамадства. Эксперты назвалі выпадак недарэчным, паколькі замежныя дыпламатычныя прадстаўніцтвы належаць да юрысдыкцыі Міністэрства замежных спраў, а не ўнутраных«Дзіўна, недарэчна, нават сьмешна» — экспэрты пра шкадаваньне МУС наконт вясёлкавага сьцяга.
21 мая на сайце petitions.by пачаўся збор подпісаў «За сапраўдную міліцыю для ўсіх», ініцыятары якой нагадваюць, што з 1990 года гомасексуальнасць выключана з Міжнароднай класіфікацыі хвароб, і паказваюць на прамыя абавязкі міліцыіАмбасада ЗША ў Менску ўпершыню вывесіла вясёлкавы сьцяг.
22 мая ў перадачы «Размова з прэзідэнтам» на тэлеканале «Беларусь-1» міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч сярод іншага патлумачыў рэакцыю МУС на вывешванне сцягу на пасольстве Вялікабрытаніі. Ён заявіў, што «не рэагаваць на падобнага кшталту падзеі мы не маем ніякага права», бо «гэта ўнутраная справа, у тым ліку нашага міністэрства», дадаўшы, што «праблема пранікнення ў наша грамадства ўсіх неўласцівых, ненатуральных і іншых дэструктыўных асаблівасцей, ідэалогіі, і да т. п., безумоўна, адбываецца, і большых імунітэтаў, на жаль, апроч нашай гісторыі і рэлігіі, няма».
23 мая міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, адказваючы на пытанні журналістаў пасля адкрыцця форума «Мінскі дыялог», адмовіўся каментаваць крытыку Міністэрства ўнутраных спраў на адрас брытанскага пасольтва, аднак заявіў, што, выступаючы з той ці іншай заявай, «трэба думаць пра наступствы»Макей пра вывешваньне вясёлкавага сьцяга замежнымі пасольствамі: «Ня трэба навязваць».
24 мая сустваральніца праекта Makeout Віка Біран зладзіла фотафлэшмоб з плакатам «Самі вы падробка» супраць дыскрымінацыі ЛГБТ-супольнасці каля будынкаў Міністэрства ўнутраных спраў, Камітэта дзяржаўнай бяспекі і Дома ўрада. Пасля гэтага яе выклікалі адразу ў тры мінскія суды — Маскоўскага (у якім знаходзіцца Дом урада), Цэнтральнага (будынак МУС) і Ленінскага (бульвар насупраць будынка КДБ) раёнаў — па абвінавачванні ў «правядзенні масавага мерапрыемства — адзіночны пікет»Дзяўчыну выклікалі адразу ў тры менскія суды за плякат «Самі вы падробка».
31 мая Фіёна Гіб заявіла, што мэтай вывешвання сцяга было кінуць выклік дыскрымінацыі, а рэакцыя МУС пацвярджае, што «ў Беларусі яна ёсць»Посол Великобритании о флаге ЛГБТ на здании в Минске: «Цель — бросить вызов дискриминации» .
7 чэрвеня міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч заявіў, што грамадзянская супольнасць «не прайшла праверку» вясёлкавым сцягам на пасольстве Вялікабрытаніі, бо ніводная арганізацыя не абурылася ім і не запатрабавала зняць «гэты прадмет, які быў вывешаны ў парушэнне Венскай канвенцыі». Заяву МУС ён назваў «вельмі карэктнай і дыпламатычнай», а таксама заявіў, што «мы ж дыскрымінуем злачынцаў», але наконт ЛГБТ-супольнасці «ніякай дыскрымінацыі няма, ёсць правілы суіснавання, акрамя законаў, якія павінны паважаць усе»Шуневіч пра рэстарацыю ля Курапатаў: «Буфэрам паміж бакамі ня будзем».
28 чэрвеня тэатральная лабараторыя Fortinbras пры Беларускім свабодным тэатры правяла акцыю ў падтрымку ЛГБТ-супольнасці. Яна паспрабавала стварыць вясёлкавую клумбу і намаляваць вясёлкавыя сляды на тратуары каля скульптуры Мінскага гарадавога, размешчанай насупраць будынка МУС Беларусі. Тры ўдзельнікі акцыі і фотажурналіст БелаПАН Андрэй Шаўлюга былі затрыманы і атрымалі штрафыКаля статуі гарадавога насупраць МУС з’явілася ЛГБТ-клюмба. ФатафактЖурналіста Андрэя Шаўлюгу і ўдзельнікаў акцыі насупраць МУС пакаралі штрафамі ў 73,5 рубля. Удзельнікі акцыі заявілі, што заклікаюць МУС пераступіць праз забабоны і абараняць правы ЛГБТ-грамадзян, якія не парушаюць закон і сплачваюць падаткі, дзякуючы якім Міністэрства і існуе.
7 ліпеня каманда пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі, каб падтрымаць штогадовы , які праходзіў у гэты дзень, апранулася ў колеры вясёлкавага сцяга і апублікавала фотаздымак у афіцыйным акаўнце пасольства ў Facebook .
17 мая 2019 года сітуацыя паўтарылася. Пасольства Вялікабрытаніі зноў вывесіла ЛГБТ-сцяг, а Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ў адказ апублікавала на сваім сайце паведамленне з абурэннем з гэтай нагоды. МУС сцвярджае, што ахоўвае каштоўнасці мацярынства, дзяцінства і інстытут сям’і, а «штучнае раздзьмуванне тэмы аднаполых стасункаў дэструктыўнае, парушае нормы маралі, вядзе да росту злачынстваў сексуальнага характару ў дачыненні дзяцей»МУС зноў адрэагавала на вясёлкавы сьцяг на брытанскай амбасадзе, зьвязала з ростам пэдафіліі.
Петыцыі аб забароне прапаганды гомасексуалізму (2018) У чэрвені 2018 года актывісты розных арганізацый склалі петыцыю, у якой звярнуліся да прэзідэнта з просьбай разгледзець пытанне прыняцця закона аб забароне прапаганды гомасексуалізму і іншых формаў нетрадыцыйных сексуальных паводзін сярод непаўналетніх. Петыцыя, пад якой за два тыдні падпісалася 7,3 тысяч чалавек, была накіравана ў Адміністрацыю Прэзідэнта. Паводле меркавання аўтараў «Такая забарона не можа з’яўляцца ўшчамленнем правоў і свабоды каго-небудзь, паколькі не абмяжоўвае нікога ў яго асабістым жыцці, а наадварот — абараняе правы бацькоў на выхаванне сваіх дзяцей у здаровай і бяспечнай атмасферы». Акцыю праводзілі Кардынацыйны Савет грамадскіх прасямейных сіл Беларусі, у які ўваходзяць ГДА «Выратаванне немаўлятаў», ГДГА «Цэнтр падтрымкі сям’і і мацярынства „Мамалета“», САУ «Бацькоўства», МДГА «Горад без наркотыкаў», ДФ «Адкрытыя сэрцы», САУ «Цэнтр падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінства „Пакрова»", прадстаўнікі Аб’яднанай Царквы ХВЕ ў Беларусі, прадстаўнікі царквы ЕХБ і іншых арганізацыйПрезидента попросили запретить ЛГБТ-пропаганду (не всю)ПЕТИЦИЯ О ЗАЩИТЕ ДЕТЕЙ ОТ ПРОПАГАНДЫ ПРОТИВОЕСТЕСТВЕННЫХ ГРЕХОВ И ИЗВРАЩЕНИЙ ПЕРЕДАНА В АДМИНИСТРАЦИЮ ПРЕЗИДЕНТА С ТЫСЯЧАМИ ПОДПИСЕЙ.
Суд над газетай «Вячэрні Магілёў»
Петыцыі аб забароне ЛГБТ-прапаганды (2019—2020) У 2019 годзе некалькі хрысціянскіх і пралайф арганізацый распачалі збор подпісаў пад петыцыяй у Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «супраць ЛГБТ-прапаганды сярод дзяцей і моладзі», пад якой падпісалася 55 тысяч вернікаў. Праваслаўныя сабралі каля 20 тысяч подпісаў, яшчэ тысячу пратэстанты, а рэшту — каталікі. Кампанію ініцыяваў магілёўскі фонд «Открытые сердца», які называе сябе «найбуйнейшай беларускай пралайф арганізацыяй». Дырэктар фонда Уладзіслаў Валаховіч выступаў у падтрымку кампаніі ад імя экспертнай рады па пытаннях жыцця і сям’і пры Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падтрымаў кампанію і стаў яе найбольш адметнай публічнай фігурай. Ён заявіў на сустрэчы з моладдзю 6 лютага ў мінскім Чырвоным касцёле, што цяпер «ідэалогія ЛГБТ прарываецца ў школы і ўніверсітэты», а да яго асабіста прыходзяць гомасексуалы, якія просяць дапамагчы змяніць жыццё «з дапамогай святара, касцёла, споведзі, прычасця чалавек стрымліваецца». На яго думку, «ад гэтага можна вылекавацца з Божай дапамогай».