Су́цін (, ) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 19 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 74 км ад Мінска, 10 км ад чыгуначнай станцыі Талька, каля левага берага ракі Суцінка.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Упершыню Суцін упамінаецца ў 1554 годзе, варыянтамі назвы старабеларускай мовай былі Сутин, Счутин і Щутин С. 237.. Пазней упамінаецца ў інвентарным апісанні маёнтка Свіслач ад 1560 года. Двойчы прыгадваецца ў дакуменце інвентары маёнтка Арэшкавічы ад 27 верасня 1599 года:У той час Суцін уваходзіў у склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць віленскага біскупства і шляхты.

Пад уладай Расійскай імперыі У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

У XIX стагоддзі вёска і шляхецкая аколіца. Шляхта Суціна прымала актыўны ўдзел у паўстанні 1863 года. У 1863 годзе каля вёскі Суцін быў бой паўстанцкага атрада Станіслава Ляскоўскага (псеўданім Собэк) з царскімі войскамі. Камандзір казацкай сотні 26 красавіка даносіў свайму начальству:

5 траўня 1864 года часовы ваенны губернатар і камандуючы войскамі Мінскай губерні прапанаваў начальніку Мінскай губерні выселіць з аколіцы Суцін 43 шляхецкія двары, але атрымаў дазвол на высяленне ў Томскую губерню толькі 22 двароў найменш дабранадзейных, на астатніх данесці. Маёмасць тых, каго высялялі, загадана прадаць, акрамя дамоў і сельскагаспадарчых прылад, якія атрымаюць тыя, хто будзе паселены на іх месца.

Пасля 1861 года ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета. У другой палове XIX стагоддзя краязнавец Аляксандр Ельскі пісаў, што ў аколіцы ёсць каталіцкая капліца, насельніцтва займаецца вырабам колаў, ліпавых рагожак, пчалярствам у лясах.

У 1889 годзе землеўладальнікамі ў аколіцы Суцін былі: праваслаўны мешчанін Іван Ксаверавіч Багдановіч (10,14 дзесяціны зямлі), селянін рыма-каталік Станіслаў Іванавіч Булгак (22 дзесяціны), селянін рыма-каталік Феліцыян Іванавіч Булгак (14,5 дзесяціны), Казімір Вікенцевіч Валюжніц (23 дзесяціны), мешчанін рыма-каталік Казімір Аляксандравіч Галнеўскі (30 дзесяцін), дваранін рыма-каталік Кіпрыян Пятровіч Гарэцкі (57 дзесяцін), праваслаўная сялянка Пелагея Паўлаўна Гурская (16 дзесяцін), дваранін рыма-каталік Франц Антонавіч Гурскі (20 дзесяцін), дваранін рыма-каталік Іван Вікенцевіч Даўкевіч (40 1/4 дзесяціны), дваранка рыма-каталічка Антаніна Сцяпанаўна Дашкевіч (66 дзесяцін), мешчанін рыма-каталік Адам Фларыянавіч Доўнар (25 дзесяцін), мешчанін іўдзей Адам Сролевіч Дубаў (8,5 дзесяціны), мешчанін рыма-каталік Іосіф Вікенцевіч Захарэвіч (33,5 дзесяціны), мешчанін рыма-каталік Іван Фелацыянавіч Захарэвіч (46 дзесяцін), дваранін рыма-каталік Карл Паўлавіч Клімянтовіч (8 дзесяцін), мешчанін рыма-каталік Вікенцій Іванавіч Карзюк (60 дзесяцін), мешчанін рыма-каталік Ігнацій Феліцыянавіч Карзюк (24 дзесяціны), мешчанін рыма-каталік Франц Якаўлевіч Карзюк (22 дзесяціны), мешчанін рыма-каталік Валяр’ян Маркавіч Леановіч (9,5 дзесяціны), мешчанін рыма-каталік Мечыслаў Юльянавіч Лапатоцкі (26,5 дзесяціны), іўдзей Шмуйла Лейбавіч Львовіч (0,5 дзесяціны), дваранін рыма-каталік Іосіф Сцяпанавіч Мязян (27 дзесяцін), мешчанін рыма-каталік Іосіф Карлавіч Мітрыкевіч (31 дзесяціна), праваслаўны селянін Васіль Лаўрэнцевіч Навасад (27 дзесяцін), мешчанін рыма-каталік Ігнацій Кастанавіч Панятоўскі (23,5 дзесяціны), селянін рыма-каталік Антон Вікенцевіч Панятоўскі (16 дзесяцін), мешчанін рыма-каталік Адам Адамавіч Панятоўскі (37 дзесяцін), мешчанін рыма-каталік Казімір Венядыктавіч Панятоўскі (18 дзесяцін), мешчанін рыма-каталік Людвіг Вікенцевіч Рабцэвіч (33,5 дзесяціны), дваранін рыма-каталік Казімір Іосіфавіч Скіндзер (16 3/4 дзесяціны), дваранін рыма-каталік Франц Фадзеевіч Скіндзер (26 дзесяцін), дваранін рыма-каталік Юльян Фадзеевіч Скіндзер (35 дзесяцін), мешчанін рыма-каталік Восіп Ігнатавіч Сакалоўскі (30 дзесяцін), дваранін рыма-каталік Франц Іванавіч Татур (32 3/4 дзесяціны), мешчанін іўдзей Іола Лейзернавіч Фрыд (1 дзесяціна), праваслаўны мешчанін Ігнацій Францавіч Хадкевіч (23 1/4 дзесяціны), мешчанін рыма-каталік Іосіф Іванавіч Храноўскі (37,5 дзесяцін). Фальваркам Суцін валодала дваранка рыма-каталіцкага веравызнання Сафія Баляславаўна Прозар (307 1/4 дзесяціны).

У 1888 годзе адкрыта школа граматы (у 1890 годзе ў ёй вучыліся 24 хлопчыкі. У 1897 годзе ў вёсцы быў піцейны дом і 3 лаўкі, у аколіцы 2 лаўкі. У 1912 годзе адкрыта 1-класнае народнае вучылішча.

Найноўшы час З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад С. 19.. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе працавала школа 1-й ступені, было 30 вучняў.

З 20 жніўня 1924 года цэнтр Суцінскага сельсавета Пухавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). У пачатку 1930-х прайшла прымусовая калектывізацыя, створаны калгас імя Сталіна, працавала кузня. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У верасні 1941 года 280 талькаўскіх і суцінскіх яўрэяў былі расстраляныя і пахаваныя ў агульнай магіле ў лесе за рэчкай. У ваколіцах вёскі дзейнічалі савецкія партызанскія брыгады «Полымя», імя М. І. Калініна і «Буравеснік».

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Суцінскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .

Насельніцтва пачатак XIX стагоддзя — 19 двароў, 201 жыхар 1897 год — 41 двор, 96 мужчын і 99 жанчын; аколіца Суцін, 88 двароў, 430 мужчын і 441 жанчына 1917 год — 51 двор, 279 жыхароў (усе беларусы); аколіца — 80 двароў, 604 жыхары (158 беларусаў, 383 палякі, 63 яўрэі) 1960 год — 907 жыхароў 2002 год — 213 гаспадарак, 425 жыхароў (461 жыхар, 225 двароў) 2010 год — 149 гаспадарак, 309 жыхароў 2012 год — 136 гаспадарак, 269 жыхароў 2019 год — 240 жыхароў

Славутасці Помнік землякам, якія загінулі ў Другую сусветную вайну Брацкая магіла савецкіх воінаў Другой сусветнай вайны

Страчаная спадчына Касцёл Святога Антонія

Сацыяльная сфера

Суцінская школа

Вядомыя асобы Альбіна Францаўна Аляксандрава (нар. 1941) — беларускі архівіст, палеограф. Аляксандр Аляксандравіч Лухвіч (1936—2015) — беларускі вучоны-фізік.

Літаратура

Ліст карты N-35-105. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1982 год.

Спасылкі

Катэгорыя:Блужскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пухавіцкага раёна