Жаўтазе́ль германскі, Колкая трава Ботанический словарь, Спб, 1878 (Genista germanica) — кветкавая расліна роду сямейства .
Батанічнае апісанне Невялікі куст вышынёй 0,2—0,5 м з шматлікімі неаднолькавай даўжыні ўзыходнымі сцёбламі. Парасткі валасістыя, з простымі або разгалінаванымі калючкамі. Лісце простае, эліпсоіднае, на кароткіх чаранках або амаль сядзячае, зверху некалькі бліскучае і злёгку сеткаватае. Кветкі жоўтыя, сабраны па 8—20 на канцах галінак у кароткія гронкі. Чашачка і лодачка апушаныя. Плод — невялікі цвёрда-валасісты авальна-прадаўгаваты, на верхавінцы амаль абсечаны боб.
Арэал
Поўдзень Скандынавіі, Сярэдняя Еўропа, поўдзень Атлантычнай Еўропы, цэнтральныя і заходнія раёны Усходняй Еўропы, поўнач Міжземнамор’я. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў ізаляваных лакалітэтах і астраўных месцах росту на паўночнай мяжы арэала.
Экалогія
Цвіце ў маі—чэрвені. Плады паспяваюць у чэрвені—ліпені. Размнажаецца насеннем.
Выкарыстанне
Дэкаратыўная і меданосная расліна.
Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5 - С. 279.
Спасылкі
Катэгорыя:Матыльковыя Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Кусты Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе