Ветрына — гарадскі пасёлак у Полацкім раёне Віцебскай вобласці, на аўтадарозе Полацк — Вільня. За 23 кіламетры ад Полацка. Чыгуначная станцыя на лініі Полацк—Маладзечна. Насельніцтва — 1 634 чал. (2025).

Гісторыя Упершыню Ветрына згадваецца ў сярэдзіне XVI ст. як мястэчка ў складзе Полацкага ваяводства.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Ветрына апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе стала цэнтрам воласці Лепельскага павета. У пачатку XX ст. воласці налічвала 93 вёскі і 74 фальваркі.

1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Ветрына ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Ветрына вярнулі ў склад БССР, дзе яно у 1924—1931 і 1935—1960 гадах было цэнтрам раёна (у 1931—1935 гадах у складзе Полацкага раёна).

У Другую сусветную вайну з 11 ліпеня 1941 да 29 чэрвеня 1944 мястэчка акупіравана гітлераўскімі захопнікамі, якія загубілі ў Ветрыне і ваколіцах 1384 жыхароў.

21 студзеня 1958 года Ветрына атрымала статус гарадскога пасёлка. З 1960 года зноў у Полацкім раёне.

11 ліпеня 2004 годзе ў Ветрыне ўрачыста асвяцілі новы касцёл пад тытулам блаславёнага Юрыя Матулевіча. 9 снежня 2004 адбылося зацверджанне герба: «у блакітным полі іспанскага шчыта залаты млын».

Насельніцтва XX стагоддзе: 1993 — 2,2 тыс. чал.; 1999 — 3031 чал. XXI стагоддзе: 2006 — 2,7 тыс. чал.; 2008 — 2,6 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 — 2,5 тыс. чал.; 2009 — 2725 чал. (перапіс); 2016 — 2 220 чал.; 2017 — 2 134 чал.; 2025 — 1 634 чал..

Эканоміка Філіял швейнай фабрыкі «Віцябчанка», участак Лепельскага дрэваапрацоўчага аб’яднання.

Інфраструктура У Ветрыне працуюць прафесійна-тэхнічнае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі, сярэдняя школа і школа мастацтваў, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, 3 бібліятэкі, аптэка.

Славутасці

Каля Ветрына размяшчаецца гарадзішча Глінскі замак, за возерам Гарадзёнак — старажытныя курганы. Касцёл блас. Юрыя Матулевіча (2001—2004) Сраценская царква (сяр. XX ст.) Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан Ваенныя абарончыя ўмацаванні (доты).

Вядомыя асобы Аляксандр Васілевіч Круцікаў (нар. 1960) — беларускі трэнер.

Страчаная спадчына Уніяцкая царква Св. Міхала Арханёла (пабудавана ў 1728, зруйнавана пасля 1924 года) Праваслаўная царква Успення Прасв. Багародзіцы (пабудавана ў 1811, знішчана пасля 1911 года).

Ветрына ў літаратуры і мастацтве Пра гарадскі пасёлак дацэнт БДУІР і паэт Іван Астроўскі напісаў верш прысвечаны Мікалаю Міхайлавічу Савіцкаму «У дзень 85-годдзя», дзе адлюстраваліся пэўныя ўспаміны аўтара пра Ветрына: «Калісь ля вакзала тут рыначак быў», «А жонкі ваенных на горцы жылі, За дротам тым быў гарадокУ дзень 85-годдзя // Не любитель я грустных стихов: [сборник стихов] / Иван Астровский. — Минск: Колорград, 2024. — 303 с. ISBN 9789858966973, с.14-15».

Гл. таксама Пасёлкі гарадскога тыпу Віцебскай вобласці Пасёлкі гарадскога тыпу Беларусі

Зноскі

Літаратура

Самахвалаў Д. Апісанне феадальнага маёнтка Ветрына XVI ст. на Полаччыне // Лаппо И. Полоцкая ревизия 1552 года. — М., 1905. С. 138—139. Ірына Жарнасек. Святло вечнага агеньчыка // «Ave Maria» № 3 (131), 2006. Ірэна Задарожная. «Не спі, абудзіся…» // «Ave Maria» № 3 (143), 2007. Аляксандр Пукшанскі. Кожнай бы вёсцы свайго Карасёва… // «Звязда», 13 сакавіка 2007. С. 3. Wietryno // S. 430.

Спасылкі

Катэгорыя:Мястэчкі Полацкага ваяводства