Раман Ігнацы Францішак ПатоцкіТаксама Ігнат Патоцкі, Ігнацій Патоцкі (, Радзынь-Падляскі — , Вена) — палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік, асветнік. Пісар вялікі літоўскі (1773—1783), маршалак надворны (1783—1791) і вялікі літоўскі (1791—1792).

Біяграфія З магнацкага роду Патоцкіх герба «Пілява», сын Яўстаха, чашніка кароннага, і Мар’яны з Концкіх. Меў брата Станіслава Костку.

Навучаўся ў Варшаве (1758—1765) і ў Рыме (да 1770). Пэўны час знаходзіўся ў Францыі, у 1771 вярнуўся ў Рэч Паспалітую. 3 1770-х наблізіўся да караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Атрымаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, быў маршалкам Пастаяннай Рады (1778—1780). 3 утварэннем Адукацыйнай камісіі (1773) адзін з галоўных яе дзеячаў, узначаліў Таварыства элементарных кнігаў.

Быў адным з лідараў рэфарматарскай партыі на Чатырохгадовым сойме (1788—1792) і адным з аўтараў Канстытуцыі 3 мая 1791 года. За ўдзел у выпрацоўцы Канстытуцыі атрымаў прызначэнне на пасаду міністра паліцыі абодвух народаў у Стражы Праў, праз што выйшаў з складу Адукацыйнай камісіі.

У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай (1792) выконваў абавязкі адсутнага вайсковага міністра. У 1792—1794 гадах у эміграцыі ў Саксоніі. Адзін з арганізатараў паўстання Т. Касцюшкі (1794). Увайшоў у склад Найвышэйшай нацыянальнай рады як кіраўнік аддзелу замежных інтарэсаў. Належаў да памяркоўнага крыла паўстанцаў.

Пасля падаўлення паўстання расійскія ўлады зняволілі І. Патоцкага ў Пецярбургу. 3 1796 года жыў у Аўстрыі.

У шлюбе з Альжбетай Любамірскай меў дачку Крысціну.

Быў пладавітым пісьменнікам, аўтар «Pamiętnik o ustanowieniu porządku w nauce prawa cywilnego» і іншых твораў.

Літаратура

Ігнацы Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Маршалкі вялікія літоўскія Катэгорыя:Маршалкі надворныя літоўскія Катэгорыя:Пісары вялікія літоўскія Катэгорыя:Члены Згуртавання прыхільнікаў Канстытуцыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Радзыньскім павеце Катэгорыя:Канфедэраты Чатырохгадовага сойма