Парк імя Міхаіла Паўлава (народная назва — Мухля) — парк у Маскоўскім раёне Мінска, паміж жылымі раёнамі Малінаўка і Паўднёвы Захад. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Любімава, Бялецкага, Курганнай і Касманаўтаў. Парк з’яўляецца ўпадабаным месца адпачынку жыхароў найбліжэйшых мінскіх мікрараёнаў і галоўнай адкрытай святочнай пляцоўкай Маскоўскага раёна г. Мінска. Праз парк працякае рака Лошыца, на рэчышчы якой створаны штучны вадаём і фантаны.
Гісторыя стварэння і атрымання назвы
Парк закладзены ў першай палове 1990-х гг. як складовая частка водна-зялёнай сістэмы Мінска. Мясцовыя жыхары называлі і называюць парк па-свойску як «Мухля». Гэтак жа Мухляй называюць свае «зялёныя зоны» і жыхары мінскіх вуліц Харкаўскай і ВолахаАдзін з мінскіх паркаў, магчыма, будзе названы ў гонар былога старшыні гарвыканкама Паўлава .
У 2012 г. адміністрацыя Маскоўскага раёна прапанавала мінчукам прыняць удзел у абмеркаванні назвы парка. Меркавалася, што яна павінна мець гістарычныя карані.
Краязнаўцы музея гісторыі раёна «Мой родны кут», прапанавалі некалькі варыянтаў: Вярховіцкі парк (паводле назвы аднайменнага ўрочышча і хутара, які існаваў да 1940 г. прыкладна на тым жа месцы); Старакурганны ці Курганны парк (бо побач у мікрараёне Паўднёвы-Захад размяшчаюцца два старажытныя курганы); Дворыцкі парк (паводле назвы найбліжэйшай былой вёскі Дворышча, некаторыя хаты якой яшчэ стаяць каля парку)Минчанам предложили назвать сквер .
Аднак 15 жніўня 2012 г. Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў сваім рашэннем надаў парку імя старшыні Мінгарвыканкама ў 2000—2009 гг. Міхаіла ПаўлаваПарку между Малиновкой и Юго-Западом все же присвоено имя Михаила ПавловаРАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ жніўня 2012 г. № 241 Аб прысваенні наймення парку ў г. Мінску.
1 верасня 2012 г., у дзень, калі Міхаілу Паўлаву (1952—2010) павінна было споўніцца 60 гадоў, адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця парка, у якой прынялі ўдзел старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Міхаіл Савановіч, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Васілевіч Карпенка, кіраўнікі раёнаў горада, прадстаўнікі грамадскасці, прадстаўнікі грамадскага аб’яднання «Белая Русь», рабочых калектываў раёнаОТКРЫТИЕ ПАРКА ИМЕНИ М. Я. ПАВЛОВА.
Настаяцель Усіхсвяцкага прыходу протаіерэй Фёдар Поўны асвяціў святой вадой мемарыяльны знак з памятным надпісам ля цэнтральнага ўваходу ў парк. Затым адбыўся святочны канцэрт з удзелам узорнапаказальнага аркестра ўнутраных войск МУС БеларусіВ Минске появился парк имени М. Я. Павлова .
Развіццё парку
7 красавіка 2012 г. у парку ў гонар 35-годдзя Маскоўскага раёна (г. Мінск) жыхарамі раёна і ўдзельнікамі IV Усебеларускага народнага сходу была высаджана алея дрэў і ўсталяваны з гэтай нагоды мемарыяльны камень з шыльдай.
У 2013—2014 гг. у сувязі з рэканструкцыяй праспекта Дзяржынскага і будаўніцтвам Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна ад станцыі Пятроўшчына да станцыі Малінаўка некалькі разоў мянялася форма дарогі ў пачатковай частцы вуліцы Касманаўтаў. З-за гэтага двойчы мяняліся ўсходнія межы парку.
У водна-зялёных зонах парка ў перыяд міграцыі назіраюцца качкі і азёрныя чайкі.
У пачатку восені 2015 г. у самым заходнім кутку парку за кошт грашовых выдаткаў кампаніі «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь» была створана самая вялікая ў Беларусі workout-пляцоўка для варкаўта (заняткаў фізкультурай і фітнесам па-за трэнажорнай залай на свежым паветры). Афіцыйнае адкрыццё пляцоўкі адбылося 12 верасня 2015 г., калі Мінск святкаваў Дзень горада, — пры ўдзеле кіраўніка Маскоўскага раёна Мінска Аляксандра Пятровіча Крэпака і кіраўнікоў РГА «Беларускі дзіцячы фонд», ГА «Федэрацыя „Стрыт варкаўт“», унітарнага прадпрыемства «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь».
На варкаўт-пляцоўцы (плошчай каля 500 квадратных метраў) знаходзіцца болей за 20 комплексаў для трэніроўкі розных відаў мускул: турнікі, рукаходы, брусы, шведскія сценкі і лаўкі. На workout-пляцоўцы ў ліку ўнікальных для Мінска элементаў маюцца: злучаныя ў трохкутнік рознаўзроўневыя турнікі для скачкоў з перахопам; змеепадобная перакладзіна; нізкі рукаход. Адначасова тут могуць трэніравацца больш за 40 чалавек. Абсталяванне пляцоўкі для варкаўта адпавядае патрабаваням і дазваляе праводзіць рэспубліканскія і міжнародныя спаборніцтвы па варкаўту (Street Workout)В Минске появилась самая большая в стране площадка для уличных спортсменов.
Пасля афіцыйнага адкрыцця workout-пляцоўкі каманды па варкаўту з многіх гарадоў Беларусі (члены Беларускай федэрацыі варкаўта) правялі паказальныя выступленні, а таксама адбыўся майстар-клас ад Максіма Труханаўца (Беларусь) — сусветнага рэкардсмена па варкаўту (Street Workout) у намінацыі «Выхады сілай на дзве рукі» (з рэзультатам 21 разоў). Госцем афіцыйнага адкрыцця пляцоўкі стаў таксама музычны гурт «Litesound», які выканаў свае і замежныя песні.
На слупе ўстаноўлены сістэмы пастаяннага відэаназірання за бяспекай і парадкам на варкаўт-пляцоўцы.
Збудаванні
4 масты праз раку Лошыца 2 фантаны набярэжная памятны знак у гонар Міхаіла Якаўлевіча Паўлава варкаўт-пляцоўка дарожка для катання на ролікавых каньках пункт пракату атракцыёны лаўкі арка
Спасылкі
Адзін з мінскіх паркаў, магчыма, будзе названы ў гонар былога старшыні гарвыканкама Паўлава // belarus.tio.by РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ жніўня 2012 г. № 241 Аб прысваенні наймення парку ў г. Мінску // kodeksy-by.com День грода в парке имени М. Павлова торжественно открыли самую большую в республике площадку для занятий Street Workout // mosk.minsk.gov.by В Минске появилась самая большая в стране площадка для уличных спортсменов // onliner.by В Минске появилась крупнейшая в стране площадка для Street Workout // sb.by Составлен рейтинг самых спортивных улиц Минска // belapan.com В парке Павлова откроют крупнейшую в Минске воркаут площадку // blizko.by Шаршуков, С. Спортивная площадка почти за 2 миллиарда, козы и парни с пивом. Чем живет парк Павлова, или Мухля // tut.by
Катэгорыя:Паркі Мінска Катэгорыя:Маскоўскі раён (Мінск) Катэгорыя:Малінаўка (жылы раён) Катэгорыя:З’явіліся ў 1990-я гады Катэгорыя:1990-я ў Мінску Катэгорыя:Праспект Дзяржынскага (Мінск)