Яўстафій Рыгоравіч Слонскі (—) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (10.1.1944, пасмяротнаАфіцыйны сайт смалявіцкага райвыканкама Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1).
Я. Р. Слонскі нарадзіўся ў вёсцы Юр’ева (цяпер у Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці). З 1918 года ў Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у баях на Паўднёвым фронце падчас Грамадзянскай вайны 1918—1920 гг. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 года на Варонежскім фронце.
Намеснік камандзіра стралковага палка маёр Слонскі вызначыўся ў 1943 годзе ў бітве за Дняпро каля сяла Вэлыкы Букрын Кіеўскай вобласці. З групай байцоў фарсіраваў Дняпро, захапіў плацдарм і замацаваўся на ім. Загінуў пры вызваленні вёскі Юшкі.
У гонар Героя названа адна з вуліц у гарадскім пасёлку Леў Талстой (Ліпецкая вобласць, Расія).
Літаратура
Спасылкі Слонский Евстафий Григорьевич // Афіцыйны сайт смалявіцкага райвыканкама Память народа — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны
Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Смалявіцкім раёне Катэгорыя:Афіцэры СССР Катэгорыя:Маёры СССР