Крыштоф Весялоўскі (? — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі (1600—1604), стольнік (1604—1620) і крайчы вялікі літоўскі (1620—1622), маршалак надворны літоўскі (1622—1635) і вялікі літоўскі (з 1635).
Трымаў Мельніцкае, Тыкоцінскае і Суражскае староствы, адміністратар Гарадзенскай эканоміі.
Біяграфія Прадстаўнік шляхецкага роду Весялоўскіх герба «Агеньчык» зменены, сын Пятра, таксама маршалка вялікага літоўскага, і Соф’і з Любамірскіх.
міні|злева|150px|Аляксандра з Сабескіх. Невядомы мастак, XVII ст.
Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў, у тым ліку цівуна віленскага, гараднічага гарадзенскага і ляснічага новагародскага. Неаднаразова абіраўся паслом на соймы, іхні маршалак у 1609 і 1618 гадах.
Удзельнічаў у войнах з Масковіяй, Швецыяй і Асманскай імперыяй. Браў удзел у выправе на Швецыю ў 1598 годзе, у часе якой ягоны карабель пацярпеў крушэнне.
Прыхільнік Жыгімонта Вазы, падчас рокашу Зебжыдоўскага (1606—1609) актыўна яго падтрымліваў. Сойм 1620 года прызначыў яго камісарам для размежавання Падляшскага і Берасцейскага ваяводстваў.
Фундаваў кляштар брыгітак у Горадні, а таксама касцёлы ў Лунне, Квасах, Завадарах і інш. Заснаваў шпіталь для жаўнераў у Тыкоціне.
У шлюбе з Аляксандрай Марыянай Сабескай дзяцей не меў, выхоўваў прыёмную дачку і сваячку Грызельду з Вадынскіх (жонка Яна Станіслава Сапегі, захаваўся яе партрэт).
Літаратура
Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 4. — Мінск, 1997
Крыштоф Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Маршалкі вялікія літоўскія Катэгорыя:Маршалкі надворныя літоўскія Катэгорыя:Крайчыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Падстоліі вялікія літоўскія Катэгорыя:Стольнікі вялікія літоўскія Катэгорыя:Адміністратары Гарадзенскай эканоміі Катэгорыя:Цівуны віленскія Катэгорыя:Маршалкі Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Гараднічыя гарадзенскія Катэгорыя:Старосты мельніцкія Катэгорыя:Старосты тыкоцінскія