Сьюда́д-Баліва́р () — горад у Венесуэле. Сталіца штата Балівар.

Насельніцтва — 338 тыс. жыхароў (2005), другі па велічыні горад штата пасля Сьюдад-Гуаяны.

Горад размешчаны на правым беразе ракі Арынока, за 330 км ад яе вусця, за 450 км на паўднёвы ўсход ад Каракаса.

Заснаваны ў 1764 годзе як Сан-Томас-дэ-ла-Нуэва-Гуаяна (), вядомы таксама, як Ангастура (). У 1840-х гадах перайменаваны ў гонар Сімона Балівара.

Буйны прамысловы цэнтр і рачны порт рэгіёна, здабыча золата, алмазаў, жалезнай руды і драўніны, развіта жывёлагадоўля. Вузел аўтамабільных дарог.

Насельніцтва 1970 год — 109,6 тыс. жыхароў. 1986 год — 250 тыс. жыхароў. 1990 год — 226 тым.жыхароў. 2001 год — каля 300 тыс. жыхароў.

Крыніцы

Літаратура

Сьюда́д-Болива́р // Словарь географических названий зарубежных стран / отв. ред. А. М. Комков. — 3-е изд., перераб. и доп. — М. : Недра, 1986. — С. 353. — 459 с. — 70 000 экз.

Катэгорыя:Гарады Венесуэлы Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1764 годзе