Аза́рычы (, ) — гарадскі пасёлак у Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр Азарыцкага сельсавета. Насельніцтва 1140 чал. (2017).

Геаграфія Гарадскі пасёлак знаходзіцца каля ракі Віша, за 42 км у напрамку на поўнач ад горада Калінкавічы, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Халоднікі на лініі Жлобін—Калінкавічы, на аўтамабільнай дарозе Калінкавічы—Бабруйск (скрыжаванне дарог і ).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае У сярэдзіне XVI стагоддзя уваходзілі ў Мазырскі павет Вялікага Княства Літоўскага. У 1786 годзе атрымалі права на 2 кірмашы штогод.

У складзе Расійскай імперыі

З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, з 1795 года належалі Лошкараву. У канцы XIX стагоддзя мястэчка, цэнтр воласці Бабруйскага павета.

Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Азарычы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Азарычы ўвайшлі ў склад Савецкай Беларусі.

5 сакавіка 1920 года ў 13 гадзін мястэчка была занятае без бою польскімі войскамі. Зрабіла гэта паўночная калона 2-й брыгады кавалерыі пад кіраўніцтвам палкоўніка Кастэцкага, як частку аперацыі па адбіццю з рукаў бальшавікоў Мазыра. Летам 1920 года мястэчка зноў занята бальшавікамі.

У 1924—1931 гадах цэнтр Азарыцкага, у 1935—1960 — Даманавіцкага раёна БССР. У Вялікую Айчынную вайну акупіраваны захопнікамі з ліпеня 1941 года да 21 студзеня 1944 года. Немцы стварылі каля пасёлка тры канцэнтрацыйныя лагеры — Азарыцкія лагеры смерці, дзе знішчылі 16,5 тыс. чалавек. За 4 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Азарычы знаходзіцца мемарыяльны комплекс вязням Азарыцкіх лагераў смерці.

З 1959 года гарадскі пасёлакУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 17 лістапада 1959 г. Аб пераўтварэнні вёскі Азарычы Даманавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў гарадскі пасёлак // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16., з 1960 года ў Калінкавіцкім раёне.

Насельніцтва 2009 — 1340 чал. (перапіс) 2016 — 1159 чал. 2017 — 1140 чал.

Памятныя мясціны За 4 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Азарычы знаходзіцца мемарыяльны комплекс вязням Азарыцкіх лагераў смерці. Свята-Петра-Паўлаўская царква

Вядомыя асобы Аляксандр Анатолевіч Ісачоў (1955—1987) — беларускі жывапісец, графік Рыгор Абрамавіч Шульман (нар. 1934), вучоны, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Цімафей Барысавіч Ліякумовіч (нар. 1936) — беларускі літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук (1994), прафесар (1992).

Гл. таксама Азарыцкі бой Пасёлкі гарадскога тыпу Гомельскай вобласці Пасёлкі гарадскога тыпу Беларусі

Зноскі

Літаратура

Дураў І. Л. Азарычы //

Ліст карты N-35-131. выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1983 г.

Спасылкі

Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Гомельскай вобласці Катэгорыя:Мястэчкі Менскага ваяводства