Сялі́́ба (, ) — аграгарадок у Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Капланецкага сельсавета.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Сялібскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 .
Геаграфія Знаходзіцца за 35 км на поўдзень ад горада Беразіно, за 136 км ад Мінска, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Нясята, на рацэ Бярэзіна.
Гісторыя Вёска вядомая з 1858 года. Знаходзілася ў складзе маёнтка Брадзец у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, З’яўлялася ўласнасцю памешчыка Лукашэвіча. У 1880-х гадах ён распрадаў свае землі яўрэям. 21 чэрвеня 1910 года пажар знішчыў 146 пабудоў.
У 1917 годзе вёска мела 75 двароў, 459 жыхароў і паштовае аддзяленне. Арганізавалася савецкае таварыства «Чырвоны селянін». У 1918 годзе — Савет сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў.
У 1919 годзе польскія легіянеры ўчынілі яўрэйскі пагром.
6 кастрычніка 1921 года адкрыўся рабочы клуб, потым бібліятэка. У пачатку 1920-х гадоў пачала працаваць яўрэйская школа.
У 1924 годзе была адкрыта 4-гадовая школа з беларускай мовай навучання, сельска-гаспадарчае таварыства, медпункт.
У 1927 годзе яўрэйскай пачатковая школа пераўтварылася ў сямігадовую.
У 1930-х гадах дзейнічала 3 грамадскія лазні, пошта.
У 1929 годзе пачалася калектывізацыя, і ў яўрэйскай частцы вёскі быў створаны калгас імя Калініна. У 1934 годзе ў беларускай частцы вёскі быў створаны калгас імя Будзённага.
25 ліпеня 1936 года ў будынку былой сінагогі быў адкрыты клуб на 300 месцаў.
У 1937 годзе беларуская і яўрэйская школы былі аб’яднаныя ў адну (з 1940 года — сярэдняя).
У Вялікую Айчынную вайну з пачатку ліпеня 1941 да 2 ліпеня 1944 года была акупіравана нямецка-фашысцкімі войскамі. У баях за вызваленне вёскі загінула 30 савецкіх воінаў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 42 вяскоўцы. У памяць аб іх у 1967 годзе ў скверы была ўсталявана скульптура воіна.
У 1969 годзе пачалі дзейнічаць фотаатэлье, швейная і абутковая майстэрні.
У 2003 годзе дзейнічалі сельсавет, аддзяленне сувязі, сярэдняя і музычная школы, сталовая, камбінат бытавога абслугоўвання, дзіцячы садок, 2 крамы, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, інтэрнат, ашчадная каса, АТС, аддзяленне сувязі.
Да 28 мая 2013 года з’яўлялася адміністрацыйным цэнтрам Сялібскага сельсавета. Пасля скасавання Сялібскага сельсавета ўключаная ў Капланецкі сельсаветРашэнне менскага абласнога савета дэпутатаў ад 28 мая 2013 .
Насельніцтва 1999 год — 430 чалавек 2002 год — 391 жыхар, 145 двароў 2010 год — 294 чалавекі
Планіроўка Планіровачна вёска складаецца з 3 асноўных вуліц, галоўная з якіх — адрэзак дарогі — крывалінейная, працяглая. Грамадскія будынкі размешчаныя на галоўнай вуліцы сярод жылой забудовы. На ўскраінах і ў цэнтры сярод драўляных забудоваў узведзеныя 1- і 2-павярховыя мураваныя дамы.
Інфраструктура Сярэдняя школа Клуб Бібліятэка Аддзяленне сувязі
Славутасці
Яўрэйскія могілкі, першае пахаванне на якіх датуецца пачаткам XVIII стагоддзя, а апошняе — 2003 годам. Зараз у вёсцы яўрэяў не засталосяАгентство Еврейских Новостей.
Рэшткі вадзянога млына XIX — пач. XX ст. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну Царква Святога Георгія (2010)
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Якаў Бенцыёнавіч Герцовіч (1910—1976) — беларускі літаратурны крытык. Рыгор Восіпавіч Няхай (1914—1991) — беларускі пісьменнік. Залман Окунь (1892—1952) Янка Туміловіч (1905—1937) — беларускі паэт. Ізраіль Барысавіч Элентух (1913 — ?) — беларускі мастацтвазнаўца.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Капланецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бярэзінскага раёна