Леакадыя Іванаўна Богдан (, в. Ліпшчаны, зараз Падляскае ваяводства — , в. Кулакоўшчына, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць) — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963—1967), Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Біяграфія Нарадзілася 5 мая 1931 года ў в. Ліпшчаны Беластоцкага ваяводства Польскай Рэспублікі.
Пасля заканчэння школы з 1949 па 1956 годы працавала закаркавальніцай бутэлек на Гродзенскім піваварным заводзе, пазней пераехала ў вёскуБогдан Елена Ивановна.
З 1957 года — свінарка саўгаса «Пагранічнік» у в. Кулакоўшчына Гродзенскага раёна. Званне Героя прысвоена за поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1967 гадах.
Працягвала працаваць свінаркай у саўгасе (пазней пераўтвораны ў калгас «Чырвоны барацьбіт») да выхада на пенсію.
Памерла 26 ліпеня 1999 года ў в. Кулакоўшчына Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.
Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Літаратура Твои Герои, Гродненщина. — Минск, Беларусь 1977.
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Нарадзіліся ў Падляскім ваяводстве