Багуміл Гра́бал (; , Жыдэніцы каля Брна — , ) — чэшскі пісьменнік, намінант на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры за 1994 год і лаўрэат кінапрэміі «Оскар» за сцэнарый да фільму «Цягнік пад уважлівым наглядам» (1967).

Юрыст па адукацыі. Друкавацца пачаў у 1956 годзе.

У маладосці Грабал пісаў вершы, але знакамітым зрабіўся толькі ў саракагадовым узросце дзякуючы прозе. Многія значныя творы, напрыклад, раман «Я абслугоўваў англійскага караля» () выйшлі яшчэ пазней.

Памёр Грабал у лякарні, спрабуючы пакарміць галубоў і выпаўшы з пятага паверху. Існуюць версіі, паводле якіх ён скончыў жыццё самагубствам.

Творы Зборнікі апавяданняў «Людскія гаворкі» (1956), «Гаваруны» (1964), «Я абслугоўваў англійскага караля» (1971), «Занадта гулкая адзінота» (1976), «Пастрыжэнне» (1976), «Пяшчотны варвар» (1987) і інш.

Пераклады на беларускую мову «Пабітэлі»; «Ярмілка» (апавяданні) // Крыніца, 1/1998 — пер. Сяргей Сматрычэнка «Боскім замілаваны» (вершы) ARCHE 1-1999 // Пер. Максім Шчур з удзелам Андрэя Хадановіча «Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных» — пер. Ян Максімюк, Мінск, «Корзун», 2007. — 120 с. «Я абслугоўваў англійскага караля» — пер. Марыя Мартысевіч, Менск, «Логвінаў», 2013. Сталовая «Сьвет» — пер. Макс Шчур

Літаратура

Спасылкі

Востыкава А. У. Выразнік чэшскай ментальнасці Багумір Грабал

Катэгорыя:Пісьменнікі Чэхіі Катэгорыя:Чэшскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Выпускнікі Карлава ўніверсітэта Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Грынцанэ Кавур Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «За заслугі», Чэхія Катэгорыя:Сцэнарысты Чэхіі Катэгорыя:Ахвяры нясчасных выпадкаў