Эжэн Флаша (; 1802, Парыж — 16 чэрвеня 1873, Аркашон) — французскі інжынер, піянер чыгуначнай справы ў Францыі; яго імя ўвекавечана на Эйфелевай вежы.

Біяграфія Нарадзіўся ў Німе, адукацыю і выхаванне атрымаў пад кіраўніцтвам свайго старэйшага брата Стэфана, з якім разам у 1823—1830 гг. распрацоўваў праект плана канала паміж Гаўрам і Парыжам. Затым вывучаў у Англіі будаванне докаў. Па вяртанні ў Францыю пачаў займацца чыгуначнай справай, і да 1851 года быў старэйшым інжынерам на Усходняй чыгунцы, а затым — начальнікам інжынераў і дарадчым членам на Паўднёвай чыгунцы.

Флаша заснаваў: у 1841 годзе таварыства інжынераў, у 1844 г. канферэнцыю інжынераў шляхоў зносін (чыгуначных), у 1848 г. канферэнцыю грамадзянскіх інжынераў.

Працы «Etablissements commerciaux, Docks de Londres, Entre pôts de Paris» (1836); «Rapport sur le canal du Rhône au Rhin» (1840); «Les chemins de fer en 1862 et 1863» (1863); «Traité de la fabrication du fer» (у супрацоўніцтве з іншымі, 3 т. і атлас, Парыж, 1842-46); «Mémoire sur les travaux de l'isthme de Suez» (П., 1865); «Navigation à vapeur transocéanienne» (2 т., там жа, 1866)

Катэгорыя:Чыгуначнікі Катэгорыя:Спіс вучоных і інжынераў на Эйфелевай вежы