thumb|350px|Карта цячэнняў сусветнага акіяна 1943 года
Марскія цячэнні — акіянічныя цячэнні, паступальныя рухі водных мас у акіянах і морах. Абумоўлены дзеяннем сілы трэння, градыентамі ціску, прыліваўтваральнымі сіламі Месяца і Сонца, адхіляючай сілай вярчэння Зямлі і інш.
Адны з першых звестак пра цячэнні апісаны старажытнымі грэкамі. Арыстоцель адзначаў цячэнні ў пралівах Керчанскі, Басфор і Дарданэлы, Тэафраст — у Гібралтарскім праліве. Карфагеняне ведалі марскія цячэнні ў паўночнай частцы Атлантычнага акіяна. Назіранні за цячэннямі ў адкрытым акіяне праводзіў Хрыстафор Калумб у час плавання ў Амерыку.
Марскія цячэнні класіфікуюцца: паводле паходжання: дрэйфавыя цячэнні градыентныя цячэнні (уласна-градыентныя, якія ўзнікаюць у выніку нагонаў і згонаў вады каля берага, а таксама канвергенцыі і дывергенцыі марскіх плыней у адкрытым акіяне, і барыградыентныя - ад рэзкай змены атмасфернага ціску) суспензійныя цячэнні, якія ўзнікаюць у выніку дзеяння прыліваўтваральных сіл кампенсацыйныя цячэнні сцёкавыя цячэнні, якія ўнікаюць ад сцёку рэк сейшавыя цячэнні, якія ўзнікаюць пры сейшавых ваганнях узроўню вады паводле ўстойлівасці цячэння: пастаянныя перыядычныя (прыліўна-адліўныя) часовыя' паводле глыбіні размяшчэння: паверхневыя (да глыбіні 10-15 м) глыбінныя прыдонныя (магутнасць да некалькіх дзясяткаў метраў) паводле характару руху: меандруючыя (бесперапынныя хвалепадобныя выгіны, якія звязаны з рэльефам дна) просталінейныя (пасатныя, якія звязаны з пастаяннымі вятрамі) цыкланічныя (кругавыя, у Паўночным паўшар'і рухаюцца супраць гадзіннікавай стрэлкі, у Паўднёвым паўшар'і — па гадзіннікавай стрэлцы) антыцыкланічныя (кругавыя, у Паўночным паўшар'і рухаюцца па гадзіннікавай стрэлцы, у Паўднёвым паўшар'і — супраць) паводле фізіка-хімічных уласцівасцей:'' цёплыя, тэмпература вады ў якіх вышэйшая за тэмпературу вод, якія іх акружаюць халодныя, тэмпература вады ў якіх ніжэйшая за тэмпературу вод, якія іх акружаюць салёныя распрэсненыя (падзел умоўны).
Самыя вялікія марскія цячэнні:
у Атлантычным акіяне: Гальфстрым Паўночна-Атлантычнае цячэнне Антыльскае цячэнне Канарскае цячэнне Бразільскае цячэнне Бенгельскае цячэнне у Ціхім акіяне: Курасіа Паўночна-Ціхаакіянскае цячэнне Каліфарнійскае цячэнне Усходне-Аўстралійскае цячэнне
Сярод пастаянных марскіх цячэнняў добра выяўлены таксама Паўночныя Пасатныя цячэнні, Паўднёвае пасатнае цячэнне і Заходніх Вятроў цячэнне, або Антарктычнае цыркумпалярнае цячэнне.
Марскія цячэнні садзейнічаюць абмену водных мас, змене берагоў (разбурэнне, намыванне новай сушы), пераносу льдоў, моцна ўздзейнічаюць на клімат у розных частках зямнога шара і інш.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Акіяналогія