Васіль Іванавіч Сянке́віч (, вёска Асіпавічы, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1997), прафесар (2000). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі (1998).

Біяграфія Нарадзіўся на хутары Паянтрый бліз вёскі Асіпавічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька працаваў у калгасе трактарыстам, маці Алена Міхайлаўна была перадавой даяркай. Брат пісьменніка Міколы Сянкевіча (нар. 1957).

Скончыў Брэсцкі педагагічны інстытут (1980), з 1980 года працуе ў ім, з 1992 года — загадчык кафедры. Даследуе праблемы прагмалінгвістыкі, семантыкі беларускай, польскай і рускай моў.

Навуковыя працы «Семантыка і прагматыка беларускай мовы» (1995) «Тлумачальны слоўнік тэрмінаў пачатковага навучання» (2001), у сааўтарстве

Літаратура

Спасылкі Васіль Іванавіч Сянкевіч // Літаратурная карта Драгічыншчыны. Драгічынская раённая ЦБС

Катэгорыя:Мовазнаўцы СССР Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Беларускай акадэміі адукацыі