Сяра́гі (, ) — вёска ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Сяражскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 8 кіламетраў на паўночны захад ад Слуцка, за 110 кіламетраў ад Мінска, а 8 км ад чыгуначнай станцыі Слуцк.
Насельніцтва 632 жыхары, 271 двор (2002)
Інфраструктура Сярэдняя школа Клуб Бібліятэка Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны Свята-Пакроўская царква Брацкая магіла партызан і савецкіх воінаў Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну
Вядомыя асобы Васіль Васілевіч Шахновіч (1922—1983) — савецкі ваенны дзеяч. Сяргей Рыгоравіч Вайцяховіч (1903—1977) — адзін з кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Пінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Тамара Фёдараўна Розава (нар. 1940) — беларускі архітэктар.
Зноскі
Літаратура
Ліст карты N-35-103. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год.
Спасылкі
Катэгорыя:Сяражскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слуцкага раёна