Крыштаф Есьман (? — 1697) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян менскі.

Біяграфія Паходзіў з роду Есьманаў герба «Корчак». Паручык каралеўскі, камендант замкавай залогі ў Біржах, адважна бараніў гэтую фартэцыю ад шведаў. Быў віштынецкім старостам у 1669 годзе, кашталянам менскім.

Меў дачку Канстанцыю, якая выйшла замуж за полацкага будаўнічага Дамініка Прысецкага, і трох сыноў: Крыштафа, Дамініка і Францішка. Крыштаф быў віштынецкім войтам, памёр у 1701 годзе.

Літаратура Boniecki A. Herbarz polski, T. 1-17, dodatek – Warszawa 1899-1913. Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 – Warszawa 1904-1938.

Крыштаф, кашталян менскі Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны менскія Катэгорыя:Старосты віштынецкія