Зеха — рака ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці.

Выцякае з возера Пышна і ўпадае ў Лепельскае возера ў 1 км на ўсход ад населенага пункта Юркаўшчына. Даўжыня ракі каля 18 км.

У басейне Зехі знаходзяцца азёры Пышна, Доўгае, Азёрцы, Азаранкаўскае (Азаранскае), Забалоцце, Ворань і інш. У раку ўпадаюць ручаі, каналы і рака (ручай?) Студзёнка.

На рацэ вёска Заазер'е.

Літаратура

Спасылкі Лепельскі раён — Прырода Лепельскага раёна — Водныя рэсурсы Рэкі роднага краю // Лепельскі край, 9 верасня 2011 г. Лепельскае возера

Катэгорыя:Рэкі Лепельскага раёна