А́йны (саманазва: ) — народ у Японіі, карэннае насельніцтва Хакайда. Агульная колькасць (2016 г.) — 15 000 чал.Ainu in Japan
Маюць уласную мову, якая з’яўляецца ізаляванай, але тыпалагічна падобная да японскай мовы. Рэлігійная прыналежнасць — політэізм, анімізм.
Хаця ў 1 тысячагоддзі н. э. продкі айнаў займалі востраў Хакайда, паўночны захад вострава Хонсю, поўдзень Сахаліна і Курыльскіх астравоў, у нашы дні яны жывуць пераважна на Хакайда, у значнай ступені асіміляваны японцамі. Толькі ў 2008 г. у Японіі былі прызнаны правы айнаў як карэннага народа.
Назва Агульная саманазва айну (літаральна «чалавек») увайшла ва ўжытак і стала прыжывацца сярод айнаў толькі з XIX ст. Дагэтуль розныя групы называліся на найменню мясцовасці, дзе жылі. Напрыклад, сару ўта-ра — людзі ракі Сару, або соя ўта-ра — людзі паўвострава Соя. Акрамя таго, у айнаў сустракаліся саманазвы з коранем кур (таксама ад слова «чалавек, мужчына»). Ніўхі клікалі іх «куга», «хуі», «кудзі», рускія — курыльцы. У Японіі сустракаліся розныя назвы айнаў, якія часцяком прымалі абразлівае значэннеСпеваковский, А. Б. Айны: проблемы истории и традиции этноса. Автореферат диссертации по истории, але бліжэй да нашага часу замацавалася назва эдза, перанесеная і на востраў Хакайда.
Паходжанне Айнская мова з’яўляецца ізалятам. Фізічныя антраполагі адносяць айнаў да асобнай айнскай (курыльскай) расы, якая сумяшчае тыповыя мангалоідныя і некаторыя аўстралоідныя рысы. Гэта робіць праблему іх паходжання даволі складанай. У мінулым выказваліся розныя меркаванні, у тым ліку аб сваяцтве айнаў з індаеўрапейцамі або індзейцаміThe Ainu LanguageFirst Peoples Of Japan: Ainu Civilization And Its Unknown Origin . У наш час захоўваюцца тры асноўныя версіі:
Продкі айнаў мігрыравалі на Японскія астравы з Паўднёва-Усходняй Азіі Продкі айнаў мігрыравалі на Японскія астравы з Сібіры Айны сфарміраваліся на Японскіх астравах
Першая і другая версіі звязаны са спрэчкамі вакол культуры Дзёмон, якую многія даследчыкі атаясняюць непасрэдна з продкамі айнаўГл.:Гаджиева Екатерина Александровна, Страна Восходящего Солнца. История и культура Японии. Глава 1. Древняя Япония. Іх прыхільнікі адносяць айнаў да найстаражытнейшых насельнікаў Японскіх астравоў, што прыбылі ў палеаліце, аднак не маюць згоды адносна першаснага месца пражывання да перасялення. З пачатку XX ст. даследчыкі былі схільны адносіць старажытнае насельніцтва Японіі да выхадцаў з паўднёвага ўсходу, паколькі яно фізічна мела некаторыя аўстралоідныя рысы. Але ў апошнія дзесяцігоддзі пераважае версія аб міграцыі продкаў носьбітаў Дзёмон адначасова з Карэйскага паўвострава і Ахоцкага басейна. Археалагічныя раскопкі сведчаць пра тое, што эпоха Дзёмон суправаджалася некалькімі міграцыямі, у тым ліку з поўдня і захаду. Цікава, што многія прыхільнікі прамога атаесамлення Дзёмон з продкамі айнаў сцвярджаюць, што яны былі і аднымі з продкаў сучасных японцаў. У 2013 г. японскія лінгвісты высунулі гіпотэзу аб паходжанні айнскай мовы ад прадстаўнікоў Ахоцкай культурыSean Lee, Toshikazu Hasegawa, Evolution of the Ainu Language in Space and Time.
Прыхільнікі трэцяй версіі лічаць, што айны сфарміраваліся на поўначы Японіі пазней за эпоху Дзёмон у выніку кантактаў прадстаўнікоў культуры Сацумон з прадстаўнікамі Ахоцкай культуры. Спярша гэта версія была заснавана на археалагічных матэрыялах, але ў нашы дні часткова пацвярджаецца генетыкамі, якія выявілі агульнае паходжанне айнаў з іншымі жыхарамі Японскіх астравоў, у тым ліку рукюйцамі, але ў той жа час адзначылі іх блізкасць да палеазіяцкіх народаў (ніўхаў, каракаў, іцельменаў)Genetic origins of the Ainu inferred from combined DNA analyses of maternal and paternal lineagesJOHN TRAVIS, Jomon Genes: Using DNA, researchers probe the genetic origins of modern Japanese.
Гісторыя right|thumb|left|Рассяленне айнаў у канцы XVIII стагоддзя У 1 тысячагоддзі н. э. продкі айнаў займалі востраў Хакайда, паўночны захад вострава ХонсюAinu History and Culture , а таксама поўдзень Курыльскіх астравоў, дзе сфарміравалася паўднёвакурыльская археалагічная культура, блізкая да Дзёмон і Сацумон, і поўдзень Сахаліна, дзе былі прадстаўлены аніўскай і паўднёвасахалінскай лакальнымі культураміИстория Сахалинской области. У канцы 1 тысячагоддзя н. э. яны ўжо апрацоўвалі жалеза і ведалі земляробства.
На поўдні айны-эмісі суседнічалі з дзяржавай Ямата, з якой склаліся варожыя адносіны. Згодна японскім крыніцам, у 658—659 гг. палкаводзец Абэ но Хірафу здзейсніў паход на 180 суднах на землі айнаў і падпарадкаваў іхNaval Expedition of Abe no Hirafu. Відавочна, гэтая перамога мела часовы характар, бо ў 725 г., 776 г., 788 г., 792 г., 801 г. прадстаўнікі Ямата зноў накіроўвалі ваенныя экспедыцыі супраць айнаў. Захопленых у палон ператваралі ў рабоў або перасялялі ва ўнутраныя вобласці Хонсю. У 780 г., 878 г., 1051 г. айны поўначы Хонсю арганізоўвалі вызваленчыя паўстанні. Важную ролю ў барацьбе з айнамі Хонсю адыгралі самураі. У XII — XIII стст. японцы здолелі замацавацца на поўначы Хонсю і пачаць гандлёвыя адносіны з жыхарамі Хакайда. Нягледзячы на асіміляцыю, частка айнаў Хонсю праіснавала на паўночным узбярэжжы да XVIII ст.
У XIV ст. японскія перасяленцы здолелі замацавацца на поўдні вострава Хакайда. У 1457 г. яны нанеслі паражэнне найбольш актыўнаму айнскаму правадыру КошамаінуMitsuharu Vincent Okada, The Plight of Ainu, Indigenous People of Japan. У 1590 г. Хакайда і землі на поўнач былі перададзены японскім сёгунам феадальнаму клану Мацумаэ, які атрымаў выключнае права на гандаль з айнамі як Хакайда, так і іншых зямель. Мацумаэ імкнуліся праводзіць памяркоўную палітыку ў дачыненні да тубыльцаў. Айны прыцягваліся да гандлю, рыбалоўства, забеспячэння драўнінай, але не атрымлівалі правоў, роўных з японцамі. У 1669 г. успыхнула паўстанне айнаў на чале з правадыром Шакушаіна. Яно пачыналася як вайна паміж родамі тубыльцаў за мясцовыя рэсурсы, але хутка перарасло ў супрацьстаянне Мацумаэ, якія былі аслаблены з-за спрэчак з сёгунам. Мацумаэ запрасілі паўстанцаў на перагаворы і ўпэўнілі, што выканаюць усе іх патрабаванні, але ў выніку Шакушаін і яго саюзнікі былі забіты. Ваенныя дзеянні працягваліся да 1672 г. У 1789 г. айны з поўначы Хакайда забілі 70 японцаў на востраве Кунашыр. У адказ, японскія ўлады арыштавалі 37 мужчын-айнаў, а таксама некаторых членаў іх сямей. У першай палове XIX ст. становішча тубыльцаў Хакайда значна пагоршылася, паколькі Мацумаэ і залежныя ад іх феадалы захоплівалі вусці рэк, дзе нераставалі рыбы, найбольш урадлівыя землі і ўчасткі лясоў. Многія айны былі вымушаны бязвыплатна адпрацоўваць павіннасці.
На поўначы, наадварот, у XII—XIII стст. назіралася паспяховае пашырэнне тэрыторыі айнаў-кувэй. Яны занялі ўсе Курыльскія астравы, поўдзень Камчаткі, прасунуліся да цэнтральнай часткі вострава Сахалін, дзе былі вымушаны спыніцца, бо сутыкнуліся з чжурчжэнямі. Сахалін фармальна ўваходзіў у склад Кітая, але статус айнаў не быў вызначаны. Звычайна яны не лічыліся падданымі імператара.
У другой палове XVII ст. цікавасць да Камчаткі, Курыльскіх астравоў і магчымасці ўстанаўлення зносін з Японіяй праяўляла Расія. У 1697 г. Камчатка была далучана да Расіі, мясцовае насельніцтва, у тым ліку камчатскіх айнаў абавязалі выплочваць ясак. У 1706 г. старшыня камчацкіх астрогаў паслаў ваенны атрад супраць камчацкіх айнаў «для умирительства на немирных иноземцев»Цыт. па: Русские на Курилах. Кто первым описал Курильские острова?. Пасля эпідэміі 1800 г. узгадкі пра айнаў на поўдні Камчаткі знікаюць.
У 1710 г. якуцкі ваявода загадаў даследаваць Курыльскія астравы і сабраць з яго жыхароў ясак. У 1711 г. экспедыцыя на чале з Іванам Казырэўскім высадзілася на востраве Шумшу, дзе сустрэла ваеннае супраціўленне тубыльцаў і была вымушана вярнуццаИван Козыревский. У 1713 г. І. Казырэўскі ўзначаліў яшчэ адну экспедыцыю на паўночныя Курыльскія астравы. На востраве Парамушыр адбылася бітва, прайграная айнамі. І. Казырэўскі прымусіў астравіцян выплаціць ясак і захапіў заложнікаўВ. Богданов, Судьба исследователя Курил и Японии Ивана Козыревского: (Новые биогр. Сведения об авт. «Чертежа камчадальского носу и морским островам») . У 1721 г. атрад, пасланы Пятром I для геадэзічнай разведкі, зноў прымусіў выплочваць даніну жыхароў паўночных Курыл. У 1730 г. казакі захапілі 5 бліжэйшых да Камчаткі астравоў. Нягледзячы на супраціўленне айнаў, расійскія ваенныя і разведвальныя экспедыцыі збіралі даніну ў 1738 г., 1750 г., 1755 г., 1766—1766 гг., 1775—1777 гг. На карце Расійскай імперыі 1745 г. большая частка Курыльскіх астравоў была пазначана як расійская.
У выніку пабораў многія айны Курыльскіх астравоў перасяляліся на поўдзень, так што Кацярына II у 1779 г. была вымушана забараніць узымаць даніну з тубыльцаўСеверные острова принадлежат айнам. У XIX ст. Курыльскія астравы ператварыліся ў прадмет тэрытарыяльных спрэчак паміж Расіяй і Японіяй. Японія стымулявала перасяленне сваіх падданых на поўдзень Курыл, пабудову там умацаванняў і ўцягванне мясцовых айнаў у гандлёвыя адносіны. У 1875 г. Расія перадала Японіі правы на Курыльскія астравы, узамен атрымаўшы правы на Сахалін. У 1899 г. на Курылах налічвалася ўсяго 62 айна, прычым большасць з іх жыла на поўдні. Сахалін ў 1897 г. насялялі 1795 айнаўОльга Мурашко, Айны в России. У 1905 г. паўднёвы Сахалін перайшоў пад кантроль Японіі.
З пачаткам рэформ Мэйдзі японскія цэнтральныя ўлады пазбавілі буйных феадалаў правоў на зямлю. Урад стымуляваў перасяленне на Хакайда японскіх рыбакоў і земляробаў для арганізацыі сучаснай гаспадаркі. Перасяленцы часцяком падманам авалодвалі маёмасцю айнскіх абшчын. У 1877 г. землі айнаў апынуліся ў складзе дзяржаўнага зямельнага фонда. Айнам забаранялася рабіць татуіроўкі, а таксама прыносіць у ахвяру жывёл. Паводле закона 1899 г. айны атрымалі статус «былых абарыгенаў», у адносінах якіх праводзілася палітыка асіміляцыі, у тым ліку абавязковае прыманне японскіх імён і навучанне ў японскіх школах. Разам з гэтым, закон гарантаваў вылучэнне зямельных надзелаў, датацыі бедным сем'ям, медыцынскую дапамогу, адсутнасць зямельных падаткаў, абараняў ад злоўжыванняў гандляроў.
У 1884 г. усіх айнаў поўначы Курыльскіх астравоў перасялілі на Шыкатан, дзе для іх былі пабудаваны дамы, дазвалялася займацца жывёлагадоўляй і зборам водарасцей. Да 1908 г. дзейнічаў дазвол на штогадовую вандроўку на іншыя астравы для палявання на ластаногіх. У 1922 г. на Шыкатане жыло 50 айнаў, у 1929 г. — 31А. А. Василевский, Айну Курильских островов. Исторический очерк. На Сахаліне ў 1914 г. налічвалася 10 паселішчаў айнаў. На іх былі распаўсюджаны правілы, якія ўжо існавалі на Хакайда. У 1933 г. айны атрымалі японскае грамадзянства. У 1946—1949 гг. пасля ўключэння Сахаліна і Курыльскіх астравоў у склад СССР, мясцовыя айны як японскія грамадзяне былі інтэрнаваны ў Японію.
Ужо ў міжваенны перыяд у Японіі з’явіліся грамадскія дзеячы, якія адстойвалі правы айнаў. Пасля II Сусветнай вайны на Хакайда сфарміраваліся айнскія культурныя і сацыяльныя арганізацыі. Разам з гэтым, працягвалася палітыка асіміляцыі, адбывалася фактычная дыскрымінацыя па нацыянальнай прыкмецеRecognition at last for Japan's Ainu. Толькі ў 2008 г. былі прызнаны правы айнаў як карэннага народаDiet officially declares Ainu indigenous.
Культура
Гаспадарчыя заняткі
З канца XVIII стагоддзя галоўнымі гаспадарчымі заняткамі айнаў былі рыбалоўства і паляванне на марскіх звяроўThe Ainu — some cultural aspects. Айны Хакайда і Сахаліна аддавалі перавагу лову прахадных відаў рыб, асабліва ласасёвых, у вусцях рэк. На Курыльскіх астравах атрымалі распаўсюджанне марское рыбалоўства і паляванне на марскіх звяроў. На ластаногіх палявалі сезонна, на кітоў — вельмі рэдка, хаця лічылі выкінутых на бераг касатак падарункам багоў. Прылады лову: розныя сеткі, атручаныя стрэлы, пасткі, дубінкі, падхватнікі, астрогі, гарпуны, дзіды, паходні для прыцягнення рыбы ўначы, вуды і іншае.