Чэшскі алфавіт () — варыянт лацінкі, які выкарыстоўваецца пры напісанні на чэшскай мове. Асноўныя прынцыпы алфавіта — «адзін гук — адна літара» і даданне дыякрытычных знакаў над літарамі для пазначэння гукаў, далёкіх ад лацінскай мовы.

Алфавіты некаторых іншых усходнееўрапейскіх моў: (славянскіх, балтыйскіх, але і іншых, такіх як эстонская) базуюцца на аснове чэшскага алфавіту, у якім прыбіраюцца ці дадаюцца сімвалы ў адпаведнасці з іх патрэбнасцямі ў мове. Найбольш прыкметным адхіленнем ад чэшскай з’яўляецца польская мова, якая распрацоўвалася незалежна ад лацінскай мовы.

Сучасны чэшскі алфавіт складаецца з 42 літар: A, Á, B, C, Č, D, Ď, E, É, Ě, F, G, H, Ch (дыграф), I, Í, J, K, L, M, N, Ň, O, Ó, P, Q, R, Ř, S, Š, T, Ť, U, Ú, Ů, V, W, X, Y, Ý, Z, Ž.

Літары Q і W выкарыстоўваюцца выключна ў замежных словах, і замяняюцца на спалучэнні Kv і V як толькі слова становіцца «натуралізаваным»; дыграфы dz і dž таксама выкарыстоўваюцца галоўным чынам для замежных слоў і не маюць асобнага месца ў алфавіце.

Гісторыя Большасць дыякрытычных літар (літар з дыякрытычнымі знакамі) былі дададзены ў алфавіт падчас рэформ Яна Гуса напачатку XV стагоддзя, каб замяніць дыграфы і трыграфы, якімі былі напісаны чэшскія гукі, у якіх не было эквіваленту ў лацінскім алфавіце (у польскім алфавіце дагэтуль выкарыстоўваюць дыграфы і нават тэтраграфы).

На працягу XVI стагоддзя літара Ů (гістарычна «Ó», але зараз вымаўляецца як «Ú») была дададзена ў спіс. Адзіным дыграфам у алфавіце засталося літараспалучэнне «Ch», якое спарадкавана паміж літарамі «H» і «I» і перадае гук, падобны на нямецкі гук «Ch» ці беларускі гук «Х». «Ch» лічыцца адной літарай — у некаторых крыжаванках гэта літараспалучэнне займае толькі адзін квадрат, а ў некаторых выпадках вертыкальнага пісьма (як на шыльдах), яно застаецца разам. Перавага сімвала «Ch», заключанага ў адной клетцы ў крыжаванках некалькі зменшылася з шырокім распаўсюджваннем камп’ютараў у Чэхіі.

Для пазначэння доўгіх галосных гукаў у чэшскім алфавіце ўжываецца акут () (літары Á, É, Í, Ó, Ú, Ý) і літара Ů. Гэтыя літары маюць такі ж парадак у алфавіце, як і іх недыякрытычныя «калегі». Калі няма ніякай розніцы, акрамя акцэнтуацыі, дыякрытычныя літары павінны быць адсартаваны пасля звычайных. Знак «гачэк» () (ˇ) указвае на гістарычную палаталізацыю базавай літары. Літары Č, Ř, Š и Ž у наш час уяўляюць сабой постальвеалярныя зычныя размяшчаюцца ў алфавіце да адпаведных ім базавых літар, у той час як Ď, Ň, Ť з’яўляюцца палатальнымі зычнымі і знаходзяцца ў такім жа алфавітным парадку, як іх недыякрытычныя «калегі».

Алфавітная табліца +Чэшскі алфавіт (Česká abeceda)ЛітараНазваВымаўленне (IPA)АлафоныA a а (á)Á áдоўгая а (dlouhé á)B b бэ (bé)C c цэ (cé)Č č чэ (čé)D d дэ (dé)Ď ď дзе (ďé)E e э (é)É é э доўгая (dlouhé é)Ě ě е (ije)F f эф (ef)G g гэ (gé)H h ѓа (há), příp. Ch ch ха (chá) nebo I i і (í)Í í і доўгая (dlouhé í)J j йе (jé)K kка (ká)L l эл (el)M m эм (em)N n эн (en)Ň ň энь (eň)O o о (ó)Ó ó о доўгая (dlouhé ó)P p пэ (pé)Q q квэ (kvé)R r эр (er)Ř ř эрж (eř)S s эс (es)Š š эш (eš)T t тэ (té)Ť ť це (ťé)U u у (ú)Ú ú у доўгая (dlouhé ú)Ů ů у з кружком (ů s kroužkem)V v вэ (vé)W w падвойная вэ (dvojité vé)X x ікс (iks)Y y іпсілон (ypsilon)Ý ý іпсілон доўгі (dlouhé ypsilon)Z z зэт (zet)Ž ž жэт (žet)

Літара ě пазначае той жа гук, што і e, а літара y — той жа гук, што і i; аднак ě і i у пэўных выпадках пазначаюць таксама змену чытання папярэдняга зычнага.

Камп'ютарныя кадзіроўкі У праграмаванні для чэшскага алфавіта існуюць розныя стандарты кадзіравання, некаторыя з іх: ISO 8859-2 Microsoft Windows code page 1250 CP852 на ранніх DOS-мадэлях камп'ютараў і ў ФіданетПадрабязнасці гл. www.cestina.cz . Юнікод

Гл. таксама Славацкі алфавіт Польскі алфавіт

Спасылкі Чэшская мова FAQ па чэшскай кадыроўцы і спіс вядомых кадыровак

Катэгорыя:Чэшская мова Катэгорыя:Алфавіты на аснове лацінскага Катэгорыя:Пісьменнасці славянскіх моў