Зорка Венера — опера кампазітара Ю. У. Семянякі, пастаўленая на лібрэта А. Бачылы ў 1970 годзе пад кіраўніцтвам дырыжора Кірыла Ціханава рэжысёрам Сямёнам ШтэйнамПачаткам быў раманс? .
Працоўная група оперы
Хормайстар оперы Аляксей Кагадзееў, мастак-пастаноўшчык Яўген Чамадураў, балетмайстар Сямён Дрэчын.
Апісанне
Опера прысвечана класіку беларускай літаратуры Максіму Багдановічу і носіць назву аднаго з яго вершаў. Яна амаль цалкам заснавана на вершах паэта. Кампазітар ўдала выкарыстаў вытокі паэзіі М. Багдановіча, яе глыбокую сувязь з народнымі песнямі і танцаміМаксим Богданович в Минске .
Лейтматывам оперы стаў аднайменны раманс на словы М. Багдановіча на музыку Сымона Рак-Міхайлоўскага. З-за таго, што С. Рак-Міхайлоўскі быў рэпрэсаваны, аўтарства раманса ў даведачнай літаратуры падавалася народным, а пасля выкарыстання музыкі ў оперы аўтарам памылкова лічылі Ю. Семянякі.
Акцёры
Максім Багдановіч — Аркадзь Маркавіч Саўчанка Вераніка — Святлана Піліпаўна ДанілюкЗабытые легенды. Светлана Данилюк , Лідзія Іванаўна Галушкіна Пётр — Валерый Ігнатавіч Глушакоў (першы выканаўца)Легенды беларускай оперыГлушаков Валерий Игнатьевич , Маці — Людміла Іванаўна Златава
Літаратура
Кулешова Г. Некоторые особенности драматургии опер «Ранак» Г. Вагнера и «Зорка Венера» Ю. Семеняко // Белорусская музыка. Вып. 3. Мн., 1978.
Катэгорыя:Музыка Беларусі Катэгорыя:Тэатр Беларусі Катэгорыя:Оперы на беларускай мове