Астраханская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, у Паўднёвай федэральнай акрузе. Вобласць размешчана на Прыкаспійскай нізіне ў месцы упадзення Волгі ў Каспійскае мора. Мяжуе з Валгаградскай вобласцю — на поўначы, з Калмыкіяй — на захадзе, з Казахстанам — на ўсходзе.
Адміністрацыйны цэнтр вобласці — горад Астрахань. Вобласць была ўтворана 27 снежня 1943 года.
Нацыянальны склад: рускія (70,0 %), казахі (14,3 %), татары (7,0 %), украінцы (1,2 %), чачэнцы (1 %).
Прырода Вобласць размяшчаецца ў межах Прыкаспійскай нізіны з Волга-Ахтубінскай поймай і дэльтай Волгі. Паверхня раўнінная, большая частка тэрыторыі ніжэй за ўзровень мора, ад −2,7 м на поўначы да −27,5 м на поўдні. Характэрны ўзгоркавыя падняцці (саляныя купалы вышынёй да 150 м) і Бэраўскія бугры ў дэльце Волгі.
Карысныя выкапні: кухонная соль, гіпс, нафта, газ, бішафіт.
Вялікую частку тэрыторыі вобласці займае паўпустыня. Паўпустынныя тэрыторыі выкарыстоўваюць пераважна пад пашы.
Клімат рэзка засушлівы з нарастаннем засушлівасці з захаду на ўсход. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −10 °C на поўначы да −6 °C на поўдні, сярэдняя тэмпература ліпеня — каля 25 °C. Ападкаў каля 200 мм за год.
Галоўная рака Волга (з Ахтубай) падзяляецца на мноства рукавоў (больш за 800, найбольшыя — Бахтэмір, Болда, Бузан), якія ўтвараюць яе складаную дэльту. На тэрыторыі вобласці знаходзяцца шматлікія прэсныя (ільмені) і мінеральныя азёры, самае вялікае салёнае возера — Баскунчак.
У раслінным покрыве пераважаюць злакі (кавыль, ціпчак, жытнік), палын і салянкі паўпустыняў на светла-каштанавых саланцаватых і бурых глебах.
У Волга-Ахтубінскай пойме і дэльце Волгі растуць пойменныя лясы, лугавая расліннасць на алювіяльных глебах; трапляюцца лотас, чылім (вадзяны арэх), зараснікі трыснягу. У водах жывуць больш за 50 відаў рыб, каля 30 — прамысловыя.
На тэрыторыі вобласць размешчаны Астраханскі запаведнік.
Гаспадарка Асноўныя галіны прамысловасці — лёгкая (трыкатажная, швейная, гарбарна-абутковая, футравая), харчовая (рыбная, агароднінакансервавая, мясная, саляная), машынабудаванне і металаапрацоўка (суднабудаванне, суднарамонт).
Развіты дрэваапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая, нафтагазаздабыўная і хімічная прамысловасць, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
Сельская гаспадарка ў Астраханскай вобласці прадстаўлена пасевамі збожжавых, вырошчваннем агародніны, садавіны, бахчавых. Асноўныя культуры — рыс, памідоры, кавуны (на арашальных землях). Развіты мяса-воўнавая авечкагадоўля і мяса-малочная жывёлагадоўля.
Транспарт Развіты рачны і марскі транспарт. Порт — Астрахань. Чыгуначныя лініі Астрахань — Саратаў, Астрахань — Верхні Баскунчак — Валгаград, Астрахань — Гур’еў, аўтадарогі Астрахань — Валгаград, Астрахань — Эліста і Астрахань — Кізляр.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Буйнейшыя гарады: Астрахань, Ахтубінск, Знаменск.
Муніцыпальныя раёны Вобласць падзяляецца на 11 раёнаў. № Сцяг/Герб Муніцыпальны раён Адміністрацыйныцэнтр Плошча,км² Насельніцтва,чал. (2020)Таблица 5. Численность населения России, федеральных округов, субъектов Российской Федерации, городских округов, муниципальных районов, муниципальных округов, городских и сельских поселений, городских населенных пунктов, сельских населенных пунктов с населением 3000 человек и более. Итоги Всероссийской переписи населения 2020 года. На 1 октября 2021 года. Том 1. Численность и размещения населения (XLSX). Дата обращения: 1 сентября 2022. Архивировано 1 сентября 2022 года. 1 Ахтубінскі раён г. Ахтубінск 7 810 58 260 2 Валадарскі раён пас. Валадарскі 3 883 44 711 3 Енатаеўскі раён с. Енатаеўка 6 300 25 346 4 Ікранінскі раён с. Ікранае 1 950 48 489 5 Камызяцкі раён г. Камызяк 3 493 47 716 6 Краснаярскі раён с. Красны Яр 5 260 36 321 7 Ліманскі раён пгт Ліман 2 100 28 459 8 Нарыманаўскі раён г. Нарыманаў 6 100 48 323 9 Прыволжскі раён с. Началава 841 62 536 10 Харабалінскі раён г. Харабалі 7 100 40 154 11 Чарнаярскі раён с. Чорны Яр 4 200 19 570
Вядомыя асобы Анатоль Міхайлавіч Звераў — Герой Савецкага Саюза.
Літаратура
Спасылкі
Афіцыйны властный сайт Губернатар Астраханскай вобласці Астрахань и вобласц, фотографии, история