Вышаградскія могілкі () — могілкі ў Празе ў гістарычным раёне Вышаград пры царкве Св. Пятра і Паўла. З XIX стагоддзя могілкі сталі месцам пахавання амаль 600 найбуйнейшых фігур чэшскага нацыянальнага адраджэння. Галерэя могілкавых пластык і надмагілляў, створаных лепшымі скульптарамі таго часу (І. В. Мысльбек, Ф. Білек, Б. Кафка, О. Шпаніель і іншыя). Тэрыторыя могілак падзелена на 15 сектараў.
Ва ўсходняй частцы могілак знаходзіцца магільны склеп Сла́він () — агульная магіла мужчын і жанчын, якія ўславілі сваімі справамі чэшскі народ. Славін узнік у 1889—1893 гадах па праекце архітэктара Антаніна Віела (). Сімвалам Славіна стаў цэнтральны помнік з фігурай крылатага генія Радзімы. Скульптурнае афармленне з’яўляецца творам Іозефа Маўдзера ().
Гісторыя У 1860-я гады распаўсюдзілася ідэя стварыць на Вышаградзе нацыянальныя могілкі. У 1875 годзе тэрыторыя інуючых пры царкве Св. Пятра і Паўла могілак была пашырана.
Спіс пахаваных
Кампазітары, музыканты Бедржых Сметана (1824—1884) — чэшскі кампазітар, заснавальнік нацыянальнай кампазітарскай школы. Антанін Дворжак (1841—1904) — выбітны чэшскі кампазітар. Здэнек Фібіх (1850—1900) — чэшскі кампазітар, прадстаўнік рамантычнага кірунку. Отакар Острчыл (1879—1935) — чэшскі кампазітар і дырыжор. Вілем Курц-малодшы (1872—1945) — піяніст і педагог. Карал Анчарл (1908—1973) — дырыжор. Рафаэль Кубелік (1914—1996) — дырыжор і кампазітар.
Мастакі, скульптары Альфонс Муха (1860—1939) — жывапісец, тэатральны мастак, ілюстратар, прадстаўнік стылю «мадэрн». Мікалаш Алеш (1852—1913) — мастак і ілюстратар. Макс Швабінскі (1873—1962) — мастак. Іозеф Мысльбек (1848—1922) — скульптар. Ладзіслаў Шалаўн (1870—1946) — скульптар.
Пісьменнікі, паэты Карал Чапек (1890—1938) — выбітны чэшскі пісьменнік і драматург. Карал Гінек Маха (1810—1836) — чэшскі паэт-рамантык, родапачынальнік нацыянальнай паэзіі. Яраслаў Врхліцкі (1853—1912) — чэшскі паэт, драматург і перакладчык. Сватаплук Чэх (1846—1908) — чэшскі пісьменнік і паэт. Бажэна Нямцова (1820—1862) — чэшская пісьменніца, родапачынальніца нацыянальнай прозы. Ян Неруда (1834—1891) — чэшскі празаік. Віцезслаў Незвал (1900—1958) — чэшскі паэт-сюррэаліст.
Іншыя Мілада Горакова (1901—1950) — ахвяра камуністычных рэпрэсій. Яраслаў Гейраўскі (1890—1967) — хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі. Іозеф Біцан (1913—2001) — футбаліст. Уласта Бурыян (1891—1962) — акцёр. Здэнек Капал (1914—1993) — астраном. Павел Вент — беларускі ваенны дзеяч.
Спасылкі
Вышаградскія могілкі і Славін Артыкул пра Вышаградскія могілкі на blesk.cz Вышаградскія могілкі на Wikimapia
Катэгорыя:Вышаград Катэгорыя:Могілкі Прагі Катэгорыя:З’явіліся ў 1860-я гады Катэгорыя:1860-я ў Празе