Юзаф Несялоўскі (1728 — ) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, апошні новагародскі ваявода з 1773 года.
Біяграфія З роду Несялоўскіх герба «Кошбак». Сын Адама Несялоўскага і Ганны Беразоўскай M.J. Minakowski, Ci wielcy Polacy to nasza rodzina, wyd. 3, Dr Minakowski Publikacje Elektroniczne, Kraków 2008, ISBN 83-918058-5-9. .
Працаваў у каралеўскай канцылярыі, дзе спадабаўся каралю Станіславу Панятоўскаму. Староста цырынскі з 1756, прэнскі і прапойскі з 1769. Падкаморы новагародскі, чашнік літоўскі ў 1765, кашталян новагародскі 1765—1773, ваявода новагародскі з 1773.
У 1756 як цырынскі староста абраны паслом новагародскім на сойм, быў таксама паслом на соймы 1764 (удзельнічаў у абранні на трон Станіслава Аўгуста Панятоўскага) і 1766. Дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1762, маршалак Скарбовага Трыбунала.
У 1769 ажаніўся з Кацярынай Масальскай, дачкой гетмана Міхала Юзафа Масальскага і сястрой біскупа Ігнацыя Масальскага. Біскуп адмовіў сястры ў пасадзе, за што Несялоўскі ў 1770 збройна захапіў маёнткі, якія належалі жонцы. Рашэннем Новагародскага трыбуналу асуджаны на 6 тыдняў арышту ў Новагародскай вежы (на працэсе шляхту абараняў бацька Адама Міцкевіча — Мікалай Міцкевіч). Першы высокі службоўца, які атрымаў такі суровы вырак.
Яму належаў маёнтак Новая Мыш, дзе ён прымаў у 1784 караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Заўзяты палітычны праціўнік Антонія Тызенгаўза.
У 1788—1792 гг. — удзельнік Чатырохгадовага Сойма. Адзін з аўтараў «Узаемных заручынаў абодвух народаў».
Удзельнік паўстання Тадэвуша Касцюшкі. Віленскі актам паўстання 24 красавіка 1794 прызначаны старшынёй Найвышэйшай Літоўскай Рады. Пасля паражэння паўстання хаваўся ў лясах. У лістападзе 1794 схоплены казакамі. Па загаду імператрыцы Кацярыны II вызвалены з-пад арышту. Былі вернуты секвестраваныя маёнткі — Новая Мыш, Варонча.
Меў сына Францішка Ксаверыя Несялоўскага, генерала войска літоўскага.
Згаданы ў «Пане Тадэвушы» Адама Міцкевіча (Кн. І): А што бы сказаў Несялоўскі, стары ваявода,што гончых трымае найлепшага ў свеце завода і дзвесце стральцоў аж дагэтуль абычаем панскімі мае сяней сто вазоў у дварэ варанчанскім, а столькі гадоў, як манах, ён сядзіць сабе ў хацей не можа ніхто дапрасіцца яго паляваці, нат Белапятровічу й то не шчадзіў ён адмовы!
Кавалер ордэна Святога Станіслава (1772) Zbigniew Dunun-Wilczyński, Order Świętego Stanisława, Warszawa 2006, s. 180..
Спасылкі Слоўнік Л.Маракова Генеалогія Несялоўскага
Юзаф Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы новагародскія Катэгорыя:Кашталяны новагародскія Катэгорыя:Чашнікі вялікія літоўскія Катэгорыя:Падкаморыя новагародскія Катэгорыя:Старосты прапойскія Катэгорыя:Старосты прэнскія Катэгорыя:Старосты цырынскія Катэгорыя:Канфедэраты Анджэя Макраноўскага Катэгорыя:Канфедэраты Чатырохгадовага сойма Катэгорыя:Члены Найвышэйшай Літоўскай Рады