Табуля́ты (Tabulata) — атрад вымерлых каралавых паліпаў. Жылі ў познім кембрыі — пермі на марскі мелкаводдзі. 2 падаатрады, каля 160 родаў. Выкарыстоўваюцца для вызначэння ўзросту геалагічных адкладаў.
Утваралі масіўныя, пласціністыя, пучкападобныя, кусцістыя, сцелістыя, галінастыя калоніі з трубчастых вапняковых каралітаў дыяметрам 1—6 мм, акруглых ці шматвугольных у сячэнні.
На тэрыторыі Беларусі знаходкі рэштак вядомы ў адкладах верхняга ардовіку, сілурыйскіх, верхнедэвонскіх, ніжнедэвонскіх і каменнавугальных.
Зноскі
Літаратура
Табуля́ти // — Т. 11, кн. 1 : Стодола — Фітогеографія. — К. : Головна редакція УРЕ, 1984. — С. 104. — 606, с. Мотузка, А. Н. Определитель ископаемых остатков Subclassis Tabulatomorpha: метод. указания к лабораторным работам по курсу «Палеонтология» для студентов спец. 1-51 01 01 «Геология и разведка месторождений полезных ископаемых» / А. Н. Мотузка, Ю. В. Заика, И. А. Логачёв. — Минск: БГУ, 2012. — 32 с. — 50 экз.
Спасылкі Фрагмент окаменвшего куста кораллов // Проект «Нацкультура» Древние кораллы горного Востока // Областная общественно-политическая газета «Рудный Алтай»
Катэгорыя:Шасціпрамянёвыя каралы