Тайху́ () — буйное возера ў дэльце ракі Янцзы, на мяжы правінцый Цзянсу і Чжэцзян (Кітай).

Плошча — 2250 км² (2200—3600 км²). Найбольшая глыбіня ў летні перыяд да 12 м. Сярэдняя глыбіня — 2 м. Гэта трэцяе па велічыні прэснаводнай возера ў Кітаі, пасля Паянху і Дунтынху.

Тайху злучана са знакамітым Вялікім кітайскім каналам. У возеры бярэ пачатак некалькі рэк, у тым ліку Сучжоўхэ.

Асноўным промыслам на возеры з’яўляецца рыбалоўства. На возеры стаяць унікальныя вапняковыя скалы, матэрыял з якіх выкарыстоўваецца кітайскімі ўмельцамі для ўпрыгожвання традыцыйных кітайскіх садоў у рэгіёне. Вада з возера выкарыстоўваецца на арашэнне рысавых палёў.

Зноскі

Літаратура

Тайху́ // География. Современная иллюстрированная энциклопедия. Ч. 2: М—Я. / А. П. Горкин — М.: Росмэн, 2006. — 146 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-353-02443-5. — (Современная иллюстрированная энциклопедия «Росмэн». География)

Спасылкі Тайху (озеро) // «Планета Земля» Geosfera.Org

Катэгорыя:Азёры Кітая Катэгорыя:Басейн Янцзы