Астрог () — горад абласнога падпарадкавання ў Ровенскай вобласці Украіны, на рацэ Гарынь пры ўпадзенні ў яе Віліі. Адміністрацыйны цэнтр Астрожскага раёна. Насельніцтва 13 600 чал. (01.12.2024).
Знаходзіцца за 55 км ад Роўна, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Астрог на лініі Здалбуніў — Шэпэціўка. Праз горада праходзіць аўтамабільная дарога Старакасцянцініў — Роўна — Сарны — Жыткавічы .
Гісторыя 1100: першы пісьмовы ўспамін пра паселішча ў Іпацьеўскім летапісе; уваходзіў у склад Валынскага і Галіцка-Валынскага княстваў. XIV стагоддзе: уладанне князёў Астрожскіх, у складзе Вялікага Княства Літоўскага. 1340: у Густынскім летапісе згадваецца першы князь з дынастыі Астрожскіх — Даніл. 1421: пры Астрожскім замку збудавалі Богаяўленскую царкву. 29 ліпеня 1528: атрымаў магдэбургскае права. 1540: у Астрозе, паводле запрашэння князя І. Астрожскага, знаходзіліся дамініканы, дзейнічаў касцёл. 1565/1566: у Валынскім ваяводстве. 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага. 1576—1582: у Астрозе дзейнічала друкарня, тут працавалі Іван Фёдараў, а пасля яго смерці Васіль Суражскі; князь Канстанцін-Васіль Канстанцінавіч Астрожскі заснаваў Грэка-славяна-лацінскую акадэмію (Астрожскую школу). 1604: вялікі пажаў знішчыў горад. 1624: Ганна Алаіза Хадкевіч заснавала ў Астрозе езуіцкі калегіум, дзе былі класы граматыкі, рыторыкі, паэтыкі і філасофіі, бурса для збяднелай валынскай шляхты, музычная бурса, бібліятэка, аптэка. 1636: праваслаўныя прыходы Астрога прынялі Унію. XVII стагоддзе: у Астрозе дзейнічаў кляштар кармелітаў абутых, а з сяряэдзіны XVIII стагоддзя — кляштар капуцынаў. 1648: казакі Б. Хмяльніцкага захапілі і спустошылі горад. 1673: па смерці апошняга прадстаўніка роду Астрожскіх перайшоў да Вішнявецкіх. 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Валынскай губерні. 1921: згодна з Рыжскім мірным дагаворам увайшоў у склад міжваеннай Польскай Рэспублікі. 1939: у складзе Украінскай ССР. 3 ліпеня 1941 — 13 студзеня 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва 1835 год — 5500 чал. 1861 год — 8926 чал. 1882 год — 7717 чал. 1896 год — 11 758 (5545 мужчын і 6213 жанчын), з іх паводле веры: праваслаўных 2578, рымска-каталікоў 1612, пратэстантаў 102, юдаістаў 7368, магаметанаў 39, іншых спавяданняў 59; паводле саслоўя: шляхты 526, духоўнага звання 49, ганаровых грамадзян і купцоў 318, мяшчан 9555, вайскоўцаў 342, сялян 879, іншых станаў 89. 1921 год — 12 975 чал. 1931 год — 13 265 чал. 1974 год — 10,9 тыс. чал.Острог // 1991 год — 13,3 тыс. чал.Острог // 2001 год — 14 801 чал.
Эканоміка Прадпрыемствы харчовай (масларобнай, цукровай, разлівання мінеральных водаў і інш.), будматэрыялаў і інш. прамысловасці.
Адукацыя і навука Нацыянальны ўніверсітэт «Астрожская акадэмія»
Турыстычная інфармацыя
Славутасці Богаяўленская замкавая царква (XVI ст.) Былы касцёл капуцынаў (XVIII ст., цяпер царква Св. Фёдара) Замак князёў Астрожскіх (XV, XVI стст.) Капліца Беззаганнага Зачацця Найсв. Дзевы Марыі Гарадскія ўмацаванні (XVI ст.): Луцкая і Татарская брамы Могілкі: яўрэйскія, татарскія Сінагога (XVII ст.) Фарны касцёл (XIX ст.)
Страчаная спадчына Касцёл і кляштар езуітаў (1624) Касцёл і кляштар кармелітаў (1779) Палац Яблонскіх (XVIII ст.)
Галерэя
Умацаванні
Іншае
Гарады-пабрацімы Сандомеж, Польшча Берунь, Польшча
Вядомыя асобы Канстанцін-Васіль Астрожскі (1526—1608) — вялікалітоўскі грамадскі дзеяч, ваявода кіеўскі. Мікола Кавальскі (1929—2006) — гісторык, заснавальнік украінскай школы крыніцазнаўства.
Гл. таксама Астрожская Біблія Астрожская акадэмія Астрожская друкарня
Крыніцы
Спасылкі
Астрожскі гарадскі савет
Катэгорыя:Гарады Ровенскай вобласці
Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1100 годзе