Наста Кудасава, поўнае імя Настасся Фёдараўна Кудасава (нар. , , Гомельская вобласць) — беларуская паэтэса.

Біяграфія Вучылася ў сярэдняй школе № 5 г. Рагачова. Скончыла ў 2006 годзе аддзяленне рускай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ, магістратуру БДУ па спецыяльнасці «Літаратуразнаўства» (2007).

Займаецца выхаваннем дваіх дзяцей: сына Ягора і дачкі Марыі.

Творчасць Пачала пісаць вершы з шасці гадоў. У перыядычных выданнях вершы друкуюцца з 1999 г. («Наша Ніва», «Літаратурная Беларусь», «Дзеяслоў», «Маладосць», «Верасень» і інш.). Аўтар кніг паэзіі «Лісце маіх рук» (Логвінаў, 2006), «Рыбы» (2013), «Маё невымаўля» (2016), «Вясна. Вуснам цесна» (2021). З’яўляецца ўдзельнікам альманахаў «Скрыпторый», «Літаратурны квартал», зборніку паэзіі «Яна і я», удзельнік праекту «Начная чытанка» (2007) і розных паэтычных фестываляў.

Творы перакладзены на рускую, украінскую, англійскую, польскую, чэшскую і балгарскую мовы.

Прызнанне Заахвочвальная прэмія часопіса «Дзеяслоў» у 2003 годзе (намінацыя «Дэбют»); Прэмія Беларускага ПЭН-цэнтра «Кніга году — 2016»; Стыпендыя імя Магдалены Радзівіл для пісьменніц і перакладчыц у 2018 годзе; Прэмія «Празрысты Эол» у 2018 годзе ў намінацыі «Найлепшая паэтычная публікацыя года»; Лаўрэатка першага фэсту Уладзіміра Караткевіча (2019); Лаўрэатка літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова (2021); Лаўрэатка Глінянага Вялеса за кнігу «Побач» (2022); Лаўрэатка паэтычнай прэміі імя Наталлі Арсенневай за кнігу «Побач» (2022).

Бібліяграфія Паэзія «Лісьце маіх рук». Мінск: Логвінаў, 2006. — 76 с. «Рыбы». Мінск: Харвест, 2013. — 64 с. «Маё невымаўля». Мінск: Кнігазбор, 2016. — 116 с. «Вясна. Вуснам цесна». Мінск: Кнігазбор, 2021. — 188 с. «Я працягваю». Візенбург/Марк (Германія): Hochroth, 2023. «Побач», Менск-Варшава, ISBN: 978-83-963661-7-7, 2023 «Лірыка», «Камунікат», у сэрыі «Паэты планеты», 2026

Творы ў часопісах Вершы. Дзеяслоў, № 15 . Мінск Вершы. Дзеяслоў, № 5 . Мінск Вершы. Маладосць, № 5, 2008 г. Вершы. Верасень, № 1, 2009 г. Вершы на сайце Родныя Вобразы

Пераклады Пераклад вершаў на рускую мову: Сибирские огни № 2, 2009 г.

Рэцэнзіі на творчасць Н. Кудасавай Рэцэнзія Вікі Трэнас на кнігу «Лісьце маіх рук» на сайце «Новая Эўропа» Рэпартаж Севярына Квяткоўскага з прэзентацыі кнігі на svaboda.org

Крыніцы

Спасылкі Старонка Насты Кудасавай Facebook Старонка Насты Кудасавай ВКонтакте Слухаць вершы на Літрадыё Аўтарская старонка на Камунікаце

Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Паэтэсы Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты