Паве́траныя ма́сы — вялікія аб’ёмы паветра ў трапасферы (ад паверхні зямлі да 10—12 кіламетраў вышыні), суразмерныя па плошчы з вялікімі часткамі мацерыкоў і акіянаў.
Утвараюцца пры працяглым знаходжанні над аднастайнай тэрыторыяй сушы або акваторыяй. Валодаюць пэўнымі аднароднымі ўласцівасцямі і перамяшчаюцца як цэлае ў адной з плыней агульнай цыркуляцыі атмасферы, адасоблены ад суседніх пагранічнымі зонамі — атмасфернымі франтамі. Займаюць вялікую плошчу (мільёны квадратных кіламетраў). У час руху паступова страчваюць уласцівасці і трансфармуюцца. Аказваюць вялікі ўплыў на працэсы фарміравання розных тыпаў клімату.
Класіфікацыя Паводле паходжання адрозніваюць: арктычныя, антарктычныя, умераных шырот (палярныя), трапічныя і экватарыяльныя паветраныя масы.
На тэрыторыі Беларусі пераважае вільготнае марское палярнае паветра (гл. Паветра ўмераных шырот), якое фарміруецца над Атлантычным акіянам.
Гл. таксама Цыркуляцыя атмасферы Атмасферны фронт Атмасфера Зямлі Атмасфера Надвор’е
Літаратура Геаграфія ў тэрмінах і паняццях: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 352 с.: іл. — ISBN 985-11-0262-8.
Морина О. М. Метеорология и климатология : Учебное пособие / О. М. Морина, А. М. Дербенцева, В. А. Морин — Хабаровск: Изд-во Тихоокеанского гос. универаситета, 2013. — С. 42, 43. — 67 с. — 100 экз. — ISBN 978-5-7389-1275-7. Климатология. География климатов : География климатов : учебное пособие / В. Н. Сорокина, Д. Ю. Гущина ; Московский гос. ун-т им. М. В. Ломоносова. — М. : Географический факультет МГУ, 2006. — 103 с. : ил.; 21 см; ISBN 5-89575-107-5.
Спасылкі Паветраныя масы і атмасферныя франты
Катэгорыя:Паветра Катэгорыя:Клімат