Іва́нкі (, ) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Камарынскага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне У 53 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 9 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 171 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з крывалінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, да якой на поўначы далучаецца завулак. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснавана ў XIX стагоддзі перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 17 жыхароў вёскі, у памяць пра якіх у 1967 годзе ў цэнтры вёскі збудаваны абеліск. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Камарынскі» (цэнтр — гарадскі пасёлак Камарын). Да 26 верасня 1972 года вёска ўваходзіла ў склад Новаялчанскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369)., да 12 лістапада 2013 года — у склад Камарынскага пассаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 276 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области.

Насельніцтва Колькасць 2004 год — 44 двары, 78 жыхароў.

Дынаміка 1959 год — 307 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 44 двары, 78 жыхароў. 2006 год — 41 гаспадарка, 79 чалавек, з якіх 8 ва ўзросце да 16 гадоў, 29 — у працаздольным і 42 — старэйшым за працаздольны.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Камарынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна