Таксікама́нія (ад (toxikos) — атрутны і — запал, вар’яцтва, цяга) — сукупнасць хваравітых станаў, якія характарызуюцца цягай і прывыканнем да прыёму лекавых сродкаў і іншых рэчываў, якія не адносяцца да наркатычных паводле «Адзінай канвенцыі ААН аб наркатычных сродках 1961 года». Характарызуецца хранічнай інтаксікацыяй, наяўнасцю сіндромаў псіхічнай і/або фізічнай залежнасці.
Сярод урачоў-нарколагаў не прынята падзяляць пацыентаў на таксікаманаў і наркаманаў: абедзве хваробы развіваюцца па падобных прынцыпам і падлягаюць сур’ёзнаму прафесійнаму лячэннюТоксикомания и её последствия // Международный журнал прикладных и фундаментальных исследований. — 2016. — № 1-4. — С. 530—532. Адрозненне толькі ў ужывальных прэпаратах — таксікаманы прымаюць ненаркатычныя хімічныя рэчывы.
Да таксікаманіі адносяць алкагалізм, паталагічныя станы, выкліканыя ўдыханнем лятучых таксічных рэчываў (газ, сінтэтычныя клеі, растваральнікі, фарбы, бензін, эфір і інш.). Лекавая таксікаманія: снатворныя сродкі і транквілізатары, стымулятары цэнтральнай нервовай сістэмы, антыгістаміныя прэпараты і інш.
Таксікаманія выклікае стан, падобны на алкагалізм, кароткачасовую эйфарыю, прыводзіць да псіхічных і саматычных парушэнняў (парушэнне дзейнасці сардэчна-сасудзістай сістэмы, печані, нырак і інш.), сацыяльнай дэградацыі і суправаджаецца развіццём хранічнай інтаксікацыі.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Журунова М. С., Абишева З. С., Асан Г. К., Искакова У. Б., Даутова М. Б., Жетписбаева Г. Д., Исмагулова Т. М., Раисов Т. К. Токсикомания и её последствия // Международный журнал прикладных и фундаментальных исследований. — 2016. — № 1-4. — С. 530—532 Информационно-методический материал по профилактике токсикомании среди подростков на сайце Магілёўскага дзяржаўнага электратэхнічнага каледжа Токсикомания // Министерство здравоохранения Кировской области
Катэгорыя:Наркаманія Катэгорыя:Сацыяльныя праблемы