Леў III (; 750, Рым — ) — Папа Рымскі з 27 снежня 795 года па 12 чэрвеня 816 года.
Біяграфія Кардынал-прэсвітар тытулярнай царквы Санта-Сусана. З дзяцінства выхоўваўся ў Латэране. Быў абраны Папам Рымскім 27 снежня 795 года, стаўшы пераемнікам Адрыяна I. З першых жа дзён пантыфікату ўзяў курс на саюз з Карлам Вялікім, якому рымляне, паводле прапановы папы, прысягнулі на вернасць. Гэта азначала, што франскі кароль стаў суверэнам Рыма, а папская канцылярыя стала датаваць свае дакументы гадамі ўступлення ва ўладу караля і папы.
У 799 годзе праціўнікі Льва, сваякі Папы Адрыяна I, паднялі супраць яго мяцеж, абвінавачваючы яго ў распусце і клятвапарушэнні, на яго быў здзейснены напад, яго зацягнулі ў царкву і збілі да крыві, спрабуючы адрэзаць язык і выкалаць вочы. З дапамогай герцага Спалета Леў збег да Карла, які аднавіў яго на папскім прастоле. У падзяку Леў вянчаў Карла імператарскай каронай 25 снежня 800 года.
Пасля смерці Карла Вялікага 28 студзеня 814 года, адбылася новая змова супраць Папы, які жорстка расправіўся са сваімі ворагамі ў Рыме. У 1673 годзе быў кананізаваны каталіцкай царквой, Папам Кліментам X.
Спасылкі
Катэгорыя:Папы Рымскія Катэгорыя:Святыя паводле алфавіта Катэгорыя:Хрысціянскія святыя IX стагоддзя Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Кананізаваныя ў XVII стагоддзі Катэгорыя:Кананізаваныя Папы Рымскія Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы VIII стагоддзя Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы IX стагоддзя