Віктар III (, свецкае імя Дэзыдэрый Эпіфані (); 1027, Беневента — , манастыр Монтэ-Касіна) — Папа Рымскі з 24 мая 1086 года па 16 верасня 1087 года. Паходзіў са знатнага лангабардскага роду. Паміж 1048 і 1049 гадамі перайшоў у манастыр Святой Сафіі ў Беневента, дзе прыняў пострыг з імем Дэзыдэрый. У 1055 годзе з дазволу Папы перайшоў у манастыр Монтэ-Касіна.

У сакавіку 1058 года быў узведзены ў годнасць кардынала-дыякана царквы Святых Сэргіюша і Вакха. У красавіку таго ж года ён быў абраны абатам Монтэ-Касіна. 6 сакавіка 1059 года ўзведзены ў годнасць кардынала-прасвітара царквы Святой Цэцыліі.

24 мая 1086 года абат Дэзыдэрый быў абвешчаны новым папам. Аднак яго абранне не было прызнана імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрыхам IV і Дэзыдэрый быў вымушаны бегчы з Рыма, акупаванага стаўленікам імператара антыпапай Кліментам III. У сакавіку 1087 года канфлікт быў уладжаны, а Дэзыдэрый пагадзіўся заняць Папскі Прастол. Епіскапская хіратанія і інтранізацыі Віктара III адбыліся 9 мая 1087 года ў саборы Святога Пятра.

Спасылкі

Віктар III. Catholic Encyclopedia

Катэгорыя:Папы Рымскія Катэгорыя:Каталіцкія блаславёныя Катэгорыя:Хрысціянскія святыя XI стагоддзя Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы XI стагоддзя Катэгорыя:Абаты Монтэкасіна