Пальміра Мікеле Нікола Тальяці (; , Генуя — , Гурзуф, Украінская ССР, СССР) — генеральны сакратар Італьянскай камуністычнай партыі.

Яго намеснікамі былі Луіджы Лонга і П’етра Сек’я.

Пад кіраваннем Тальяці кампартыя Італіі стала самай буйной партыяй у Італіі і самай вялікай некіруючай камуністычнай партыяй у Еўропе. Партыя была ва ўладзе ў многіх муніцыпалітэтах і мела вялікі ўплыў у грамадстве.

Тальяці паслядоўна выступаў за дружбу з Савецкім Саюзам. У жніўні 1964 года Тальяці знаходзіўся на адпачынку і лячэнні ў Крыме. У час наведвання дзіцячага лагера «Артэк» страціў прытомнасць і неўзабаве, 21 жніўня, памёр. Труну з целам Тальяці ў Італію суправаджала савецкая партыйная дэлегацыя на чале з Леанідам Брэжневым, які ўжо праз два месяцы стаў на чале КПСС і дзяржавы.

Зноскі

Літаратура

Комолова Н. П. Пальмиро Тольятти : Очерк жизни и деятельности / Н. П. Комолова, Г. С. Филатов. — Москва : Политиздат, 1983. — 222 с. : 6 л. ил.; 20 см.

Спасылкі Пальмиро Тольятти — кто он? // Сайт Толяттинского Городского Комитета КПРФ Пальмиро Тольятти // Проект ARTEFACT — гид по музеям России с технологией дополненной реальности

Катэгорыя:Члены Італьянскай камуністычнай партыі Катэгорыя:Члены Італьянскай сацыялістычнай партыі Катэгорыя:Імігравалі ў СССР з Італіі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Італіі Катэгорыя:Байцы інтэрбрыгад Катэгорыя:Члены Выканкама Камінтэрна Катэгорыя:Палітыкі Італіі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Італія) Катэгорыя:Асобы на марках