Та́нана () — рака на Алясцы (ЗША), левы прыток ракі Юкан.
Геаграфія і гідралогія Даўжыня ракі 960 км, плошча вадазбору 113 959 (115 000) км². Сярэдні расход вады 1172 (970) м³/с. Суднаходная на 360 км уверх ад вусця.
Выток Тананы знаходзіцца ў гарах Урангеля ва ўсходняй Алясцы — паўночным адгор’і Кардыльераў. Утвараецца пры зліцці рэк Чызана і Набесна. З памежнага раёна з тэрыторыяй Юкан (Канада) цячэ на паўночны захад амаль паралельна Аляскінскай трасе. У цэнтральнай Алясцы працякае па нізіннай балоцістай мясцовасці пакрытай яловымі лясамі, вядомай як Даліна Танана. У Даліне Танана рака прымае некалькі вялікіх прытокаў, у іх ліку Ненана, Чэна і Дэльта, і ўтварае шмат рукавоў і старыц. Працякае на поўдзень ад горада Фэрбанкс. Упадае ў Юкан каля горада Танана. У верхнім цячэнні на рацэ шмат парогаў, у сярэднім і ніжнім — старыц і рукавоў.
Літаратура
Спасылкі Tanana River // Encyclopaedia Britannica
Катэгорыя:Рэкі Аляскі Катэгорыя:Прытокі Юкана