Па́сека () — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Камарынскага пассавета.

У 66 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 21 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 182 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Гісторыя Вядома з XIX стагоддзя як фальварак у Ёлчанскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад саўгаса «Камарынскі» (цэнтр — гарадскі пасёлак Камарын).

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (15 сем’яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы.

Ліквідавана 20 жніўня 2008 года«Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 .

Планіроўка складалася з просталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, якая на поўначы далучаецца да цэнтра просталінейнай шыротнай вуліцы. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва 1897 год — 4 двары, 38 жыхароў (перапіс). 1959 год — 93 жыхары (перапіс). 1986 год — жыхары (15 сем’яў) пераселены.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Горваты