«Адзінства» — беларускі футбольны клуб з горада Дзяржынск, заснаваны ў 1999 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя Клуб быў заснаваны ў 1999 годзе пад назвай «Лівадыя». Спачатку выступаў у чэмпіянаце Мінскай вобласці.

З 2003 года клуб гуляў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі, дзе найлепшым дасягненнем стала трэцяе месца ў сезоне 2008. Нападнік «Лівадыі» Аляксей Хадневіч пры гэтым стаў найлепшым бамбардзірам турніру.

У красавіку 2015 года стала вядома аб тым, што клуб змяніў назву на «Крутагор’е» і стаў прадстаўляць Дзяржынскі раён. У пачатку 2016 года «Крутагор’е» вырашыла не заяўляцца ў Другую лігу, аб чым канчаткова стала вядома ў красавіку 2016 года.

Асноўная каманда пасля адмовы ад удзелу ў Другой лізе спыніла існаванне, у той час як другая каманда пад назвай «Лівадыя-Юні» працягнула выступаць у чэмпіянаце Мінскай вобласці, стаўшы асноўнай камандай. У 2020 годзе была вернута назва «Лівадыя».

У 2021 годзе ў выніку рэформы Другой лігі каманда зноў апынулася ў трэцім дывізіёне, пры гэтым змяніла назву на «Адзінства». У матчы 7-га тура з клубам «Крупкі-ДРБУ-164» у «Адзінства» не было запаснога брамніка ў заяўцы. Пасля чырвонай карткі брамніку на 50-й хвіліне матча, у браму ўстаў палявы ігрок.

Папярэднія назвы 1999—2014: «Лівадыя» (Дзяржынск) 2015: «Крутагор’е» (Дзяржынскі раён) 2016—2019: «Лівадыя-Юні» (Дзяржынск) 2020—2021: «Лівадыя» (Дзяржынск) з 2021: «Адзінства» (Дзяржынск)

Дасягненні Найлепшае дасягненне ў Другой лізе — 3 месца (2008)

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 2002 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 2 20 15 2 3 47–23 47 2003 Другая (Д3) 9 22 7 5 10 24–39 26 1/32 фіналу 2004 Другая (Д3) 6 24 13 2 9 31–34 41 1/32 фіналу 2005 Другая (Д3) 7 26 11 8 7 30–26 41 1/32 фіналу 2006 Другая (Д3) 10 32 10 7 15 35–50 37 1/32 фіналу 2007 Другая (Д3) 9 30 10 7 13 30–44 37 1/32 фіналу 2008 Другая (Д3) 3 30 16 6 8 46–32 54 1/64 фіналу 2009 Другая (Д3) 11 26 5 11 10 28–33 26 1/32 фіналу 2010 Другая (Д3) 17 34 5 6 23 25–81 21 1/32 фіналу 2011 Другая (Д3) 7 30 12 6 12 35–39 42 1/32 фіналу 2012 Другая (Д3) 14 38 12 3 21 47–72 39 1/32 фіналу 2013 Другая (Д3) 8 24 6 8 10 25–44 26 1/32 фіналу 2014 Другая — Б (Д3) 9 22 8 3 11 29–39 27 1/32 фіналу Матчы за 17 месца 18 2 0 1 1 4–5 2015 Другая — Б (Д3) 9 18 4 3 11 21–49 15 1/32 фіналу Матчы за 17 месца 18 2 0 2 0 4–4 2016 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 3 22 12 1 9 48–40 37 2017 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 1 18 15 1 2 69–12 46 2018 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 3 18 13 1 4 46–28 40 2019 Чэмпіянат Мінскай вобласці — Група А (Д4) 2 14 8 4 2 31–17 28 Выхад у фінальны этап Фінальны этап (Д4) 6 14 4 3 7 23–48 15 2020 Чэмпіянат Мінскай вобласці — Група Б (Д4) 6 16 4 4 8 30–45 16 2021 Другая — Мінскі дывізіён — Поўнач (Д3) 7 18 6 3 9 32–54 21 1/128 фіналу Другая — Мінскі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3) 14 1 0 0 1 0–1 2022 Другая — Мінская вобласць — Поўнач (Д3) 4 14 7 1 6 46–26 22 1/32 фіналу Другая — Мінская вобласць — Стыкавыя матчы (Д3) 7 2 2 0 0 8–2 2023 Другая — Мінская вобласць — Поўнач (Д3) 5 14 6 1 7 27–25 19 1/32 фіналу Другая — Мінская вобласць — Стыкавыя матчы (Д3) 9 2 2 0 0 6–0

Галоўныя трэнеры Алег Дулуб (2003) Юрый Расолька (2004—2006) Віктар Юрага (2007—2013) Аляксандр Новікаў (2014—2015) Канстанцін Яшчанка (з 2021)

Крыніцы

Спасылкі

Крутагор’е Дзяржынск