Фрэнсіс Уільям А́стан (; , , Вялікабрытанія — ) — англійскі фізік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1921), замежны член-карэспандэнт АН СССР (1924), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі за 1922 года.
Біяграфія Скончыў Бірмінгемскі ўніверсітэт (1898). Выкладаў у Бірмінгемскім і Кембрыджскім універсітэтах.
Навуковая праца У 1919 годзе сканструяваў першы мас-спектрометр і з яго дапамогай адкрыў 213 устойлівых ізатопаў хімічных элементаў, вызначыў іх адносную пашыранасць. У 1925 годзе стварыў новы мас-спектрометр, на якім дакладна вызначыў масу і выявіў дэфект мас шэрагу ізатопаў; упершыню пабудаваў крывую ўпаковачных каэфіцыентаў, што характарызуе энергію сувязі атамных ядраў.
Навуковыя працы па атамнай і ядзернай фізіцы, радыяхіміі.
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл. Волков В. А. и др. Выдающиеся химики мира: Биографический справочник. — М.: Высш. шк., 1991. — С. 22-23. — 656 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-06-001568-8
Спасылкі Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта Катэгорыя:Выпускнікі Бірмінгемскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта Катэгорыя:Фізікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Вялікабрытаніі Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Члены-карэспандэнты РАН (1917—1925) Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Х’юза Катэгорыя:Узнагароджаныя Каралеўскім медалём