Запарожжа () — горад на паўднёвым усходзе Украіны, на рацэ Дняпро. Адміністрацыйны цэнтр Запарожскай вобласці і Запарожскага раёна. Плошча 330 км². Насельніцтва 500 тыс. чал. (2024).

Знаходзіцца за 444 км на паўднёвы ўсход ад Кіева. Чыгуначны вузел, рачны порт.

Этымалогія назвы Места атрымала назву Запарожжа з тае прычыны, што яно знаходзілася ніжэй за дняпроўскія парогі (затопленыя ў выніку будаўніцтва ДнепраГЭСа).

Гісторыя У 1770 годзе заснавана Аляксандраўская фартыфікацыя, з якой звязваюць пачатак гісторыі сучаснага горада; пачатковая назва паселішча — Аляксандраўскі пасад. У 1806 годзе паселішча атрымала статус горада і назву Аляксандраўск, цэнтр павету.

З 1919 года — у складзе УССР. У 1921 годзе горад перайменаваны ў Запарожжа. З 1939 года — цэнтр вобласці.

З 18 жніўня 1941 года па снежань 1943 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва

Эканоміка Прадпрыемствы чорнай (камбінат «Запарожсталь», завод «Днепраспецсталь» і інш.) і каляровай (тытана-магніевы камбінат, алюмініевы завод і інш.) металургіі, машынабудавання (электратэхнічнай прамысловасці; вытворчыя аб'яднанні «АУТАЗАЗ», «Маторабудаўнік» і інш.), хімічнай і коксахімічнай, лёгкай, харчовай прамысловасці.

Працуе Дняпроўская гідраэлектрастанцыя (ДнепраГЭС).

Адукацыя і навука Запарожскі нацыянальны ўніверсітэт Нацыянальны ўніверсітэт «Запарожская палітэхніка» Запароская дзяржаўная інжынерная акадэмія Запарожскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт Запарожскі інстытут эканомікі і інфармацыйных тэхналогій Класічны прыватны ўніверсітэт Хорціцкая нацыянальная вучэбна-рэабілітацыйная акадэмія

Славутасці Хорціца — найбольшы востраў на Дняпры, на якой у XVII ст. размяшчалася Запарожская Сеч. ДнепраГЭС (1932, 1975) Масты Праабражэнскага (1952) Дзіцячая чыгунка — найдаўжэйшая ва Украіне (1972) Комплекс забудовы «Соцгорад» (1929—1937)

Галерэя

Гарады-пабрацімы

У Мінску ёсць вуліца, 1-ы і 3-і Запарожскія завулкі і плошча, названыя ў гонар Запарожжа.

Вядомыя асобы

Валянцін Налівайчанка (нар. 1966) — украінскі дзяржаўны дзеяч. Марыя Сокіл (1902—1999) — оперная спявачка. Людміла Супрун (нар. 1965) — украінскі палітык. Юрый Васілевіч Шпіт (1930—2008) — беларускі архітэктар. Андрэй Анісімавіч Дзюжаў (нар. 1959) — беларускі навуковец і палітык. Ірына Міхайлаўна Арэстава (нар. 1956) — урач-акушэр-гінеколаг. Доктар медыцынскіх навук (2004), прафесар (2010).

Крыніцы

Літаратура

Aleksandrówsk // S. 29 Александровск //

Спасылкі

Запарожскі гарадскі савет Даведнік паслуг Запарожжа

Катэгорыя:Гарады Запарожскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты на Дняпры