Сусуму Танега́ва (таксама Судзумі Танегава, , , ) — японскі малекулярны біёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1987 годзе «за адкрыццё генетычнага прынцыпу ўтварэння разнастайнасці антыцелаў» .
Біяграфія Сусуму Танегава нарадзіўся 6 верасня 1939 года ў горадзе Нагоя (Японія). Скончыў вышэйшую школу Хібія, затым у 1963 годзе ўніверсітэт Кіота (Кіота). Абараніў дысертацыю ва ўніверсітэце Каліфорніі ў Сан-Дыега і працаваў у Інстытуце Салта (Сан-Дыега) у лабараторыі Нобелеўскага лаўрэата 1975 года Рэната Дульбека. Затым пачаў імуналагічныя даследаванні ў Базельскім інстытуце імуналогіі (Базель), дзе правёў свае эксперыменты, якія прывялі да адкрыцця. У 1981 года стаў прафесарам Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, дзе заснаваў Інстытут Піковера навучання і памяці.
Аўтар навуковых прац у галіне імунагенетыкі, выявіў будову рэцэптараў T-лімфацытаў, перарывістую будову генаў імунаглабулінаў.
У апошнія час пераключыўся на даследаванні клеткавых механізмаў утварэння памяці.
Узнагароды 1982 — Прэмія Луізы Грос-Хорвіц 1983 — Міжнародная прэмія Гайрднера 1984 — Ордэн Культуры 1986 — Прэмія Роберта Коха 1987 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні 1987 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Ааўтабіяграфія на Нобелеўскім сайце Біяграфія на сайце «MIT Biology» Апісанне на сайце «Picower Institute for Learning and Memory»
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні Катэгорыя:Малекулярныя біёлагі Катэгорыя:Постаці японскай імуналогіі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Японіі Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Кавалеры ордэна Культуры Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Луізы Грос-Хорвіц Катэгорыя:Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера