Фуад Гасан аглы Абдурахманаў (; , Шэкі— , Баку) — азербайджанскі скульптар і мастак.

Біяграфічныя дадзеныя У 1935—1940 гадах вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе ў Мацвея Манізэра. Член КПСС з 1962 года.

Творы Працаваў пераважна як манументаліст.

Помнік Нізамі ў Кіравабаде (1946). Помнік Нізамі ў Баку (1949). Помнік пісьменніку Самеда Вургуна ў Баку (1961). Помнік паэту Рудакі ў Душанбэ (1964). Бюсты Чойбалсана і Сухэ-Батара (мармур, 1954, пахавальня ў Улан-Батары). Статуя «Вызваленне» (Баку, 1960). Статуя «Чабан» (гіпс, 1950; бронза, 1951, Дзяржаўная Траццякоўская галерэя). Партрэтны бюст Леніна (мармур, 1955 — Музей гісторыі Азербайджана, Баку).

Званне, прэміі 1947 — Сталінская прэмія за помнік Нізамі ў Кіравабадам. 1949 — абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі мастацтваў СССР. 1951 — Сталінская прэмія за статую «Чабан». 1955 — народны мастак Азербайджанскай ССР. Узнагароджаны двума ордэнамі «Знак Пашаны», 1949, 1960. 1966 — Залаты медаль Акадэміі мастацтваў СССР.

Літаратура Вялікая Савецкая Энцыклапедыя. — 3-е выданне. — Т. 1. Украінская савецкая энцыклапедыя — 2-е выданне. — Т. 1. — К., 1977. — С. 9. Наўрузаў М. Фуад Абдурахманаў — Масква, 1955. Наўрузава Д. Фуад Абдурахманаў — Баку, 2004.

Спасылкі

Абдурахманов Фуад Гасан оглы — скульптор

Катэгорыя:Народныя мастакі Азербайджанскай ССР Катэгорыя:Мастацтва Азербайджана Катэгорыя:Члены Саюза мастакоў СССР Катэгорыя:Мастакі-сацрэалісты СССР Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Акадэміі мастацтваў СССР Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Пахаваныя на Алеі ганаровага пахавання ў Баку Катэгорыя:Скульптары Азербайджана Катэгорыя:Мастакі Азербайджана Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Азербайджана Катэгорыя:Лаўрэаты Сталінскай прэміі Катэгорыя:Кавалеры ордэна «Знак Пашаны» Катэгорыя:Нарадзіліся ў Азербайджане