Тарантэ́ла () — італьянскі народны танец у суправаджэнні гітары, тамбурына і кастаньет (у Сіцыліі), музычны памер — 6/8, 3/8.
З тарантэлай звязана шмат легенд. Пачынаючы з XV стагоддзя на працягу двух стагоддзяў тарантэла лічылася адзіным сродкам лячэння «тарантызма» — вар’яцтва, выкліканага, як лічылі, укусам тарантула (назва павука, а таксама танца, паходзяць ад назвы паўднёваітальянскага горада Таранта). У сувязі з гэтым у XVI стагоддзі па Італіі вандравалі спецыяльныя аркестры, пад гульню якіх танчылі хворыя тарантызмам. Музыка тарантэлы звычайна імправізаваная; ёй уласціва доўгае разгортванне мелодыі з вялікімі пашырэннямі і кадансавымі дапаўненнямі.
Зноскі
Літаратура
Кюрегян Т. С. Таранте́лла // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 5: Симон — Хейлер. — 1981. — Стб. 439—440. — 1056 стб., илл. — 102 200 экз.
Спасылкі Сіцыліянская культура: тарантэла Pizzica — Raccolta di canti popolari Pagina dedicata alla Tarantella del Gargano
Катэгорыя:Танцы Італіі Катэгорыя:Карагодныя танцы