Камано́ў. Сустракаецца таксама варыянт Камано́ва, н. (, ) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вуглоўскага сельсавета.

Побач ёсць радовішчы торфу.

Геаграфія

Размяшчэнне У 13 км на поўнач ад Брагіна, 33 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 120 км ад Гомеля.

Водная сістэма На ўсходзе меліярацыйныя каналы і рака Брагінка.

Транспартная сістэма Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе, якая злучае Брагін з дарагой Лоеў — Рэчыца.

Планіроўка складаецца з выгнутай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі. Забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Выяўленае археолагамі гарадзішча ранняга жалезнага веку (канец I-га тысячагоддзя да н.э. — пачатак I-га тысячагоддзя н.э., 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на левым беразе ракі Брагінка) сведчыць пра засяленне гэтых месцаў са старажытных часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя. У 1811 годзе згадана як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні, валоданне Ракіцкіх. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся: школа граматы, хлебазапасны магазін, 2 ветракі, у Брагінскай воласці.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Каманоўскага, з 10 ліпеня 1939 года па 16 ліпеня 1954 года Лубеніцкага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей.

У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1943 года фашысты цалкам спалілі вёску і забілі 16 жыхароў. У 1974 годзе ў вёску пераселены жыхары пасёлка Рагазін (не існуе). У складзе калгаса імя В. П. Чкалава (цэнтр — вёска Рудня-Жураўлёва).

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 26 гаспадарак, 58 жыхароў.

Дынаміка 1850 год — 15 двароў. 1897 год — 43 двары, 295 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 48 двароў, 359 жыхароў. 1930 год — 79 двароў, 442 жыхары. 1940 год — 95 двароў. 1959 год — 331 жыхар (паводле перапісу). 2004 год — 26 гаспадарак, 58 жыхароў. 2006 год (01.01.2006) — 25 гаспадарак, 57 чалавек, з якіх 8 ва ўзросце да 16 гадоў, 21 — у працаздольным і 28 — старэйшым за працаздольны.

Славутасць

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (1-е тысячагоддзе да н.э.), 1,05 км на ўсход ад паўднёвага канца вёскі, на поплаве левага берага р. Брагінка, урочышча Гарадок (Востраў) — .

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Вуглоўскі сельсавет (Брагінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна