Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь — інстытут канстытуцыйнага кантролю ў Рэспубліцы Беларусь створаны ў 1994 годзе на аснове Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь» ад 30 сакавіка 1994 г. Фарміруецца з 12 суддзяў, 6 з якіх назначае Прэзідэнт, 6 выбірае Савет Рэспублікі. Тэрмін дзейнасці членаў Суда — 11 гадоў.
Гісторыя Падчас канстытуцыйнага крызісу 1996 года Суд палічыў, што вынікі рэферэндуму аб змяненні канстытуцыі не будуць абавязковымі. Пасля адхілення В. Ганчара з паста главы Цэнтравыбаркама Старшыня Канстытуцыйнага Суда накіраваў Прэзідэнту зварот з патрабаваннем адмяніць гэта рашэннеВолчек О. Лукашенко — узурпатор и не имеет права участвовать в выборах. Пасля рэферэндуму старшыня Канстытуцыйнага Суда Валерый Ціхіня падаў у адстаўку, матывуючы яе немагчымасцю прымаць прысягу на новай Канстытуцыі і нязгодай з палітыкай кіраўніцтва краіны.Лукашенко Александр Григорьевич. Дополнительные сведения
У 1997 годзе Прэзідэнт звольніў з пасады суддзю Міхаіла Пастухова, спасылаючыся на заканчэнне тэрміна яго паўнамоцтваў у сувязі з уступленнем у сілу змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Суды адмовіліся прымаць да разгляду скаргу Пастухова. У 2003 годзе Камітэт па правах чалавека ААН убачыў у гэтай справе парушэнне артыкула 25 МПГПП у спалучэнні з артыкуламі 14 і 2Mikhail Ivanovich Pastukhov v. Belarus, Communication No. 814/1998, U.N. Doc. CCPR/C/78/D/814/1998.
У сімвалічны Дзень канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, 15 сакавіка 2018 года, Канстытуцыйны Суд пераехаў з будынка па вул. Карла Маркса, 32, дзе ўмовы былі досыць сціснутымі, у будынак па вуліцы Чырвонаармейскай, 4, які да 2012 года займаў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу БеларусіКонституционный суд Беларуси переехал в другое здание.
Склад Канстытуцыйны Суд складаецца з 12 суддзяў з тэрмінам паўнамоцтваў у 11 гадоў. Палову суддзяў, у тым ліку старшыні прызначае Прэзідэнт (старшыня Суда прызначаецца са згоды Савета Рэспублікі), другую палову абірае Савет Рэспублікі (артыкул 116 Канстытуцыі).
Старшыні Суда Валерый Гур’евіч Ціхіня (1994—1996). Рыгор Аляксеевіч Васілевіч (1996 (в.а.)—1997 (старшыня)—2008 гг.). Пётр Пятровіч Міклашэвіч (2008—2025). Сяргей Міхайлавіч Сівец (з 19 снежня 2025)Председателем Конституционного суда Беларуси избран Сергей Сивец.
Суддзі Ала Мікалаеўна Бодак (з сакавіка 2019 года) Віктар Мікалаевіч Рабцаў (са снежня 2016 года) Наталля Аляксандраўна Карповіч (з сакавіка 2014 года) Тадэвуш Валянцінавіч Варановіч (з чэрвеня 2009 года) Лілія Рыгораўна Козырава (з лютага 2008 года) Вольга Генадзьеўна Сяргеева (з лютага 2008 года па верасень 2023) Леанід Міхайлавіч Рабцаў (са снежня 2007 года) Сяргей Пятровіч Чыгрынаў (са снежня 2007 года) Станіслаў Яўгенавіч Данілюк (з верасня 2006 года) Таццяна Сямёнаўна Бойка (са студзеня 1997 года) Анатоль Герасімавіч Цікавенка (са студзеня 1997 года)
Крыніцы
Літаратура — С.597. Василевич Г. Конституционный Суд Республики Беларусь и его роль в становлении демократического, социального, правового государства, 2001 «Конституционное правосудие» № 4(14) 2001-1(15) 2002 Василевич Г. Конституционное правосудие в Республике Беларусь Ереван, 2003 Василевич Г. http://www.elib.bsu.by/handle/123456789/23513 Проблемы развития конституционного контроля в Республике Беларусь Право и демократия (№ 11), 2001 Пляхимович И. И. Комментарий к Конституции Республики Беларусь: в 2 т. — Минск: Амалфея, 2015. — Т. 2. — С. 526—614.
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Суды паводле алфавіта Катэгорыя:Чырвонаармейская вуліца (Мінск)