266px|thumb|Пасяджэнне Пастаяннай Рады. Пастаянная Рада () — найвышэйшы адміністрацыйны орган Рэчы Паспалітай у 1775—1789 гадах

Створана ў сакавіку 1775 года пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай з ініцыятывы расійскай імператрыцы Кацярыны II. Да 1789 года Рада была галоўным адміністрацыйным органам Рэчы Паспалітай.

Склад Рады кароль; прадстаўнікі Сената (18 сенатараў); шляхта (18 шляхціцаў).

Дэпартаменты Рады Дэпартамент замежных спраў; Ваенны дэпартамент; Дэпартамент паліцыі; Дэпартамент скарбу; Дэпартамент юстыцыі.

Кожныя два гады склад Рады пераабіраўся на 1/3.

Ужо першы склад Рады выбіраўся паводле спісу, пададзенага Кацярынай II (толькі тры кандыдаты трапілі ў Раду з аналагічнага «прускага ліста»). Дэкрэты Пастаяннай Рады падпісваў кароль, але ён не меў права іх адхіляць.

Пастаянная Рада выбіралася на Вальных Соймах і была падсправаздачная Сойму. Па сутнасці, Рада стала першым у гісторыі Рэчы Паспалітай органам «міжсоймавай» вышэйшай улады, які кантраляваў усе сферы жыцця краіны.

19 студзеня 1789 года на пасяджэнні Чатырохгадовага сейма Пастаянная Рада ліквідавана абсалютнай большасцю галасоў.

Літаратура Нарыс гісторыі Польскай Дзяржавы і Народа / Укладанне: Мар’ян Семаковіч. -- Варшава, 2006 Анішчанка Я. Пастаянная Рада // Энцыклапедыя ВКЛ. Т. II. -- Мінск, 2007

Катэгорыя:Палітыка Рэчы Паспалітай