Маламажэйкаўская сядзіба — часткова захаваны помнік сядзібна-паркавай архітэктуры XIX стагоддзя ў Мажэйкаве, Лідскі раён, Гродзенская вобласць. Палац пабудаваны ў 1880 годзе ў стылі позняга класіцызму. Да нашых дзён захаваліся некалькі іншых пабудоў былой сядзібы рознай ступені захаванасці і рэшткі парку. Сядзіба ўключана ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Лідскага раёна, як гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэнняЗбор помнікаў гісторыі і культуры. Гродзенская вобласць. Стр. 242.
Гісторыя
На мяжы XVIII і XIX стагоддзяў маёнтак Мажэйкава, вядомы з пачатка XVI стагоддзя, быў набыты родам Кастравіцкіх, якія пабудавалі тут сядзібуСядзіба Мажэйкава на сайце горад Ліда . Дачка Рамуальда Кастравіцкага Казіміра выйшла замуж за Аляксандра Брахоцкага і атрымала маёнтак у пасаг. Па адной з версій яе маці была Эмілія Ромер з дваранскага роду Ромераў, па іншай версіі Ромерам быў першы муж Казіміры. У першую чаргу гэтыя спробы «знайсці Ромераў» сярод гаспадароў сядзібы звязаныя з тым, што за сядзібай Мажэйкава замацавалася імя «сядзіба Ромераў»Малое Можейково на сайте «Глобус Беларуси», прытым што сапраўднымі ўладальнікамі маёнтка ў XIX стагоддзі, калі і былі выбудаваныя сучасныя будынкі сядзібы, былі Кастравіцкія і Брахоцкія. Апошнім гаспадаром сядзібы быў народжаны тут у 1895 годзе Андрэй Брахоцкі — унук АляксандраAftanaz R. Mały Możejkow // Zemia Lidzka. Marzec 1999r. № 1(36) S.22.
Пад канец XVIII — пачатку XIX стагоддзя быў пабудаваны вялікі мураваны двор. Аляксандр Брахоцкі працягнуў будаўніцтва і канчатковы выгляд сядзіба прыняла ў 1908 — 1910 гадах.
У 2019 годзе пракуратура Гродзенскай вобласці выявіла, што без праектнай дакументацыі, дазволу Міністэрства культуры Беларусі і мясцовага выканаўчага органа праводзіліся рамонтныя работы па абнаўленні фасадаў склада і інтэрната, якія ўваходзяць у склад комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасціСохранить память для потомков: прокуратура Гродненской области потребовала устранить нарушения в сфере охраны историко-культурного наследия. 06.12.2019 .
Цяперашні час Пасля вайны ў сядзібным доме размяшчаліся дырэкцыя саўгаса і клуб. У 1980-я гады былі праведзены работы па аднаўленні сядзібы, аднак у ходзе работ моцна пацярпеў сядзібны парк, была высечана вялікая колькасць дрэў. У цяперашні час у сядзібе размяшчаецца праўленне сельсавета, а парк належыць мясцоваму саўгасу.
Архітэктура Прамавугольны ў плане мураваны аднапавярховы флігель вырашаны ў формах класіцызму, замест гонту быў пакрыты бляхай, зроблена ўнутраная перабудова. У левай палове дому змяшчаўся вялікі хол, сцены былі ўпрыгожаны аленімі рогамі і ваўчынымі галовамі. У правай палове — чатыры пакоі, найвялікшым з якіх была сталоваяAftanaz R. Mały Możejkow // Zemia Lidzka. Marzec 1999r. № 1(36) S.22..
Двухпавярховы квадратны ў плане лямус размешчаны ў паўночнай частцы сядзібы. Першы паверх мураваны, другі драўляны. Галоўны тарцовы фасад вылучаны порцікам і трохвугольным франтонам.
Будынак стайні прамавугольны ў плане. Галоўны фасад яго дэкараваны двума двухкалоннымі порцікамі і люкарнамі ў верхняй частца сцен.
Парк Архітэктурны ансамбль атачае парк плошчай каля 5 га з сіметрычнай рэгулярнай планіроўкай і сажалкі з сістэмай каналаўкрай, ты мой край . Складаецца з параднага партэра і сістэмы баскетаў, падзеленых сеткай алей. Да партэра прымыкаюць 2 рады дэкаратыўных баскетаў. Яшчэ 2 рады баскетаў з пладовымі дрэвамі ўтвараюць паступовы пераход да параднай часткі парку да саду. Кампазіцыйную вось парку завяршала мураваная капліца, у паўднёва-заходняй частцы парку стаяла незахаваная мураваная альтанка-ратонда. Сярод дрэў пераважае граб, маюцца дуб, сасна, клён, таполя, ясень, яблыня, бяроза, лістоўніца, асіна, ліпа, груша дзічка, трапляюцца экзотыФрагменты былой сядзібы в. Малое Мажэйкава.
Спасылкі
Фрагменты былой сядзібы в. Малое Мажэйкава
Катэгорыя:Палацава-паркавыя і сядзібна-паркавыя ансамблі Беларусі Катэгорыя:Славутасці Лідскага раёна Катэгорыя:Ромеры Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Мажэйкава