Павел Ізотавіч Якубовіч (нар. , Унеча, Бранская вобласць, РСФСР; псеўданімы Павел Старадуб, Ксенафонт Суперфасфатаў і інш.) — беларускі журналіст, галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссия» (1995—2018), прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.

Біяграфія Скончыў Саратаўскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча МУС СССР імя Ф. Э. Дзяржынскага (1975) і факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1973).

Атрымаў вядомасць у савецкі час сваімі фельетонамі і спартыўнымі рэпартажамі, потым перайшоў на палітычныя тэмы. Працаваў загадчыкам аддзела ў газеце «Знамя юности» (1977—1987), рэдактарам аддзела ў часопісе «Крыніца» (1987—1988), аглядальнікам у «Народнай газеце» (1988—1994), першым намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Советская Белоруссия» (1994—1995).

Узначальваў экспертную групу аб умовах доступу апазіцыі да дзяржаўных СМІ, праца якой бясплённа вялася да лютага 2000 г.Ляховіч, А. Сыстэма ўлады і сыстэма апазыцыі пасьля альтэрнатыўных прэзыдэнцкіх выбараў 1999 году / Андрэй Ляховіч // Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі (да 2006 г.). 2-е выд., папр. і дап. — Беласток — Вільня: Беларускае гістарычнае таварыства — Інстытут беларусістыкі, 2011. — 1228 с.: іл. — С. 176—184. — ISBN 80-86961-16-8.. 31 снежня 2006 г. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прысуджэнні Паўлу Якубовічу прэміі «За духоўнае адраджэнне».

Увосень 2007 года Якубовіч выконваў місію спецпасланніка прэзідэнта РБ. У Ізраілі ён правёў серыю сустрэч з ізраільскімі чыноўнікамі і журналістамі, спрабуючы ўрэгуляваць канфлікт, выкліканы заявамі Аляксандра Лукашэнкі наконт Бабруйска як былога яўрэйскага горада, ператворанага яго жыхарамі ў «свінушнік», і да т. п. Паводле П. Якубовіча, ён сустракаўся з прэзідэнтам Ізраіля Ш. Перэсам і ўзяў у яго інтэрв’ю, якое мусіла з’явіцца ў «бліжэйшых нумарах» «Советской Белоруссии»https://www.sb.by/articles/p-i-yakubovich-vstretilsya-s-prezidentom-izrailya.html. Аднак гэтае інтэрв’ю не з’явілася і на 10 гадоў пазнейhttp://belisrael.info/?p=9337http://belisrael.info/?p=13674.

Пасля аднаго з фельетонаў «Ксенафонта Суперфасфатава» ў «Советской Белоруссии» (06.03.2009; як выявілася пазнейhttps://news.tut.by/society/580015.html , пад псеўданімам «Суперфасфатаў» хаваўся сам галоўны рэдактар) скончыла жыццё самагубствам салігорская праваабаронца Яна Палякова, зганьбаваная ў фельетоне. П. Якубовіч лічыць яе суіцыд «трагічным, жахлівым супадзеннем» і сцвярджае, што невінаваты: «У мяне нават даведка ёсць».

3 студзеня 2011 г. А. Лукашэнка прызначыў П. Якубовіча членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусьhttps://news.tut.by/politics/210393.html .

У сярэдзіне 2010-х гадоў быў уключаны ў «Савет абшчыны»http://belisrael.info/?p=3891 (кіроўны орган Саюза беларускіх яўрэйскіх аб’яднанняў і абшчын) і застаецца ў ім па стане на 7 лютага 2018 г.http://евреи.бел/o-nas.html. Уключэнне П. Якубовіча ў кіраўніцтва названага Саюза выклікала крытыку з боку яўрэйскіх актывістаў.

6 лютага 2018 г. А. Лукашэнка адхіліў П. Якубовіча з пасады галоўнага рэдактара газеты «Советская Белоруссия»Лукашенко обновил руководство центральных СМИ // БЕЛТА .

Павел Якубовіч арганізаваў некалькі «круглых сталоў», прысвечаных тэме сталінскіх рэпрэсій, быў ініцыятарам таго, каб дзяржава ўзяла ўдзел у мемарыялізацыі і ахове Курапатаў, і стаў каля вытокаў адпаведнай грамадскай камісіі, у якую пагадзіліся ўвайсці актывісты, якія шмат гадоў апекаваліся Курапатамі. У выніку быў абвешчаны конкурс на памятны знак ад улады ў Курапатах, а таксама прайшоў збор грошай. Пасля адстаўкі ў лютым 2018 года Якубовіча выключылі з усіх ініцыятываў і камісій, звязаных з КурапатаміПавел Якубовіч: У Курапатах зрабілі інфернальнае, адчуваю спустошанасць. Паважаю Дашкевіча і Севярынца // Наша Ніва, 16.04.2019.

Узнагароды Міжнародная журналісцкая прэмія «Залатое пяро» за абарону дэмакратыі (прысуджана за матэрыялы, апублікаваныя падчас жнівеньскага путчу 1991 г.); Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2000); ордэн Пашаны (2002); ордэн Францыска Скарыны (2007); ордэн Айчыны ІІІ cтупені (2011)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2011 года № 491 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» ; Ганаровы прафесар Інстытута журналістыкі БДУ (2011).

Крыніцы

Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Францыска Скарыны Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Прапагандысты Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі і аўтары газеты «Советская Белоруссия» Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС