Рубец () — першы аддзел 4-камернага страўніка жвачных жывёл.

Рубец складае прыкладна 4/5 аб’ёму страўніка. Складкі ўнутранай сценкі рубца ўтвараюць кішэні, якія затрымліваюць ежу. Унутраны эпітэлій мае вырасты (саскі). На складках яны адсутнічаюць. Пачатковы аддзел рубца сазлучаны са страваводам і сеткай.

У рубцы адбываецца перамешванне і разлажэнне расліннага корму пад уздзеяннем ферментаў, бактэрый і прасцейшых і паглынанне лятучых рэчываў праз паверхню слізістай абалонкі. З рубца ежа трапляе ў сетку або адрыгваецца ў ротавую поласць, адкуль пасля другаснага перажоўвання сцякае ў кніжку.

Літаратура

Спасылкі

Саблина Т. Б. Рубец (у животных) // Вялікая Савецкая Энцыклапедыя

Катэгорыя:Ветэрынарыя Катэгорыя:Органы жывёл Катэгорыя:Страўнік Катэгорыя:Жвачныя